Грамадства22

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў

Беларускі брэнд Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для свойскіх жывёл. У асартыменце кампаніі з'явілася спецыяльная лінейка для катоў і невялікіх сабак, піша выданне «Наш портал».

У новую калекцыю ўвайшлі ўцепленыя талстоўкі-папоны са шчыльнага трыкатажу. Яны прызначаныя для таго, каб саграваць жывёл у прахалоднае надвор'е. Адзенне прадстаўленае ў шэрым, бэжавым, зялёным, ружовым і фіялетавым колерах. Мадэлі таксама адрозніваюцца ў залежнасці ад полу жывёлы.

Джэмперы ўпрыгожвае жартоўны надпіс The main manipulator — «Галоўны маніпулятар». Так брэнд іранічна абыгрывае папулярнае меркаванне, што менавіта каты і сабакі нярэдка вырашаюць, як будзе жыць іх гаспадар.

Пры распрацоўцы адзення, як адзначаюць у кампаніі, улічвалі патрэбы актыўных хатніх гадаванцаў. Матэрыял не электрызуе поўсць, не абмяжоўвае рухаў і дазваляе жывёле свабодна бегаць, скакаць і гуляць. Акрамя таго, тканіну нескладана мыць, што асабліва зручна пасля прагулак у бруднае або слотнае надвор'е.

У Mark Formelle расказалі, што папоны вырабленыя з мяккага футара з начосам. Яны павінны не толькі саграваць жывёл, але і рабіць прагулкі больш камфортнымі.

Кошт адной такой талстоўкі складае 17,99 рубля. Памерная сетка разлічаная на жывёл ростам ад 34 да 46 сантыметраў. Для выбару адпаведнай мадэлі рэкамендуюць вымераць даўжыню спіны гадаванца — ад карку да асновы хваста.

Новая вопратка ўжо паступіла ў продаж. Набыць яе можна ў фірмовых крамах Mark Formelle па ўсёй Беларусі, а таксама праз інтэрнэт-краму брэнду.

Каментары2

  • Лэйбал
    31.07.2026
    Дык цудоўна ж, ды яшчэ і 17,99 р. Толькі навошта там гэтыя дзіўнаватыя надпісы на замежнай мове?
  • Мне ўсё роўна не падабаецца.
    01.08.2026
    Лэйбал,
    Тканіну экспартуюць пэўна.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»23

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць