Mark Formelle і Мінскі трактарны завод стварылі лімітаваную капсулу мужчынскага адзення. У гонар 80‑годдзя завода дызайнеры MF ператварылі вядомую графіку трактароў Belarus у прадметы штодзённага гардэроба.

Новая калекцыя разлічаная толькі на мужчын і спалучае брутальную індустрыяльную эстэтыку з моднай стылістыкай прынтоў. Складаная графіка цяжкай тэхнікі нанесена на базавыя футболкі.
«У апошнія гады індустрыяльная тэма ўпэўнена прысутнічае сярод галоўных візуальных арыенціраў сусветнай моды. Сумесная калекцыя выходзіць у год 80‑годдзя МТЗ, і нам асабліва цікава і прыемна працаваць менавіта з лакальнымі легендамі, якіх ведаюць далёка за межамі краіны», — адзначаюць у Mark Formelle.

На прынтах прадстаўленыя культавыя трактары Belarus і магутныя колавыя мадэлі серыі Titan. Іх сілуэты трансфармавалі ў кантрастныя графічныя элементы. Дызайнеры Mark Formelle зрабілі стаўку на сучасную інтэрпрэтацыю прамысловай эстэтыкі: графіку, выразныя элементы з акцэнтам на форме і пазнавальнасці вобразаў.

У капсулу ўвайшлі мужчынскія футболкі ў базавых універсальных адценнях — чорным, шэрым і малочным. Таксама прысутнічае яркая акцэнтная мадэль у насычаным чырвоным колеры. Кошт футболкі фіксаваны — 39,99 рубля.
Сумесная калекцыя даступная ў фірмовых крамах брэнда. Футболкі таксама можна заказаць анлайн з дастаўкай на дом.
Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle
Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі
Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?
На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася
Каментары
"Характеристики"
Давай, пака!
1972+12= у 1984 годзе сабралі 2-гі мільён
1984+11= у 1995-сабралі 3-ці
то бок да 1995-га інтэрвал у гадах паміж мільёнамі скарачаўся... а пасля 1995-га нешта пайшло не так? прычым па ходу настолькі, што... самі ж бачыце - горш, як пасля 2-й сусветнай - там да мільённіка ішлі 26 год, а пасля 1995-га ажна "долгих 27 лет"