Нерухомасць11

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы

Чым яны адрозніваюцца ад звычайных кватэр?

Фота: realt.by

Бізнэс-апартаменты

Такі від жытла для Беларусі адносна новы, таму і малазнаёмы. На заканадаўчым узроўні ён з'явіўся толькі напрыканцы 2020 года.

Кажучы простымі словамі, гэта тыя самыя шматпавярховікі, памяшканні ў якіх завуцца не кватэрамі і не офісамі, а менавіта «бізнэс-апартаментамі». Унікальнасць такіх памяшканняў у тым, што яны афіцыйна пасуюць як для пражывання і рэгістрацыі, як у звычайнай кватэры, так і для рэгістрацыі там юрыдычнай асобы і, адпаведна, вядзення бізнэсу.

Атрымліваецца такі юрыдычна гнуткі фармат, бо ў офісных і адміністрацыйных памяшканнях нельга прапісацца, а ў жылых — весці камерцыйную дзейнасць.

Менавіта «бізнэс-апартаменты» на сёння маюць самы танны квадрат у забудоўшчыкаў. У 2023‑м цэны наогул пачыналіся з 1050 еўра за метр.

Што па цэнах?

Самая танная прапанова цяпер — гэта апартаменты на 25 метраў у доме па адрасе вуліца Ігара Лучанка, 4, просяць за іх 41 900 еўра, што па 1676 еўра за метр. Дом здадуць толькі ў 2027 годзе.

У доме па адрасе вуліца Савіцкага, 24, які ўжо здалі ў эксплуатацыю, уласнікі перапрадаюць адразу некалькі бізнэс-апартаментаў агульнай плошчай 21,4 метра.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

За самыя танныя просяць 43 000 еўра, або па 2000 еўра за метр. Іншыя ацэньваюць аналагічныя памяшканні даражэй і просяць па 45 500—46 500 еўра (2126—2172 еўра за метр).

За апартаменты плошчай 24,7 метра ва ўжо дабудаваным доме просяць ад 49 200 да 51 600 еўра, ці па 1990—2090 еўра за квадрат.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

На сайце забудоўшчыка вольных бізнэс-апартаментаў прадаецца няшмат, але цэны выглядаюць прывабнымі. 

Напрыклад, апартаменты з агульнай плошчай 76 метраў прадаюць па 1185 еўра за метр, а пры хуткім разліку робяць зніжку да 1031 еўра. Праўда, ёсць нюанс: з 76 метраў амаль 10 метраў — гэта лоджыя. 

Фота: скрыншот з сайта minskworld.by

Самы танны метр — у 87‑метровых апартаментах. Але з іх 25 метраў — гэта лоджыя. Затое метр усяго па 1000 еўра ці нават па 870 еўра, калі разлічыцца хутка. 

Танна, але з нюансамі…

Нізкі кошт, як гэта часцяком бывае, прадугледжвае пэўныя мінусы, і, натуральна, у такіх кватэр яны таксама ёсць.

Па-першае, уласніку такога памяшкання трэба ведаць, што аплата камунальных паслуг будзе адбывацца па тых жа тарыфах, што існуюць для ІП і юрыдычных асоб.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Па-другое, рабіць перапланіроўку (а нават вялікія па плошчы бізнэс-апартаменты здаюцца без сцен) будзе складаней і даражэй, чым у жылым памяшканні. І калі для маленькіх студый гэта не перашкода, то ўласнікам больш прасторных апартаментаў давядзецца выкласці каля 10 000 рублёў на афармленне мадэрнізацыі памяшкання.

Апроч таго, трэба быць гатовымі, што побач з вашай кватэрай можа знаходзіцца нейкі бізнэс, ад якога будзе ісці дадатковы шум ці проста па пад'ездзе будзе праходзіць нашмат больш людзей, чым у звычайным жылым доме.

Яшчэ адзін мінус такой бізнэс-кватэры крыецца ў тым, што на яе продаж не распаўсюджваецца падатковая льгота, якая прымяняецца для жылых памяшканняў.

Фота: realt.by

І калі, напрыклад, кватэру, якая знаходзіцца на першым паверсе, перавесці ў нежылы фонд можна, то змяніць юрыдычны статус бізнэс-апартаментаў немагчыма.

А плюсы будуць?

Апроч нізкай цаны квадрата да плюсоў можна аднесці тую самую магчымасць рэгістраваць па гэтым жа адрасе юрыдычную асобу і выкарыстоўваць апартаменты для камерцыйнай дзейнасці. У тэорыі гаспадар такой нерухомасці можа быць прапісаным, жыць, зарэгістраваць бізнэс і працаваць у межах адных апартаментаў.

Якія альтэрнатывы?

Невялікія кватэры-студыі ў «Мінск-Свет», у адрозненне ад бізнэс-апартаментаў, з'ява не новая. І цяпер, калі чалавек прадае менавіта кватэру, а не апартаменты, то гэты статус жылога памяшкання адзначаецца як перавага.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Адпаведна, і цэны больш высокія. Самая танная кватэра-студыя ў «Мінск-Свеце» на 23,6 квадрата прадаецца за 59 200 еўра, што каля 2500 еўра за метр.

Усяго на тысячу еўра даражэй прадаюць «брэжнеўку» па адрасе вуліца Кабушкіна, 76. Гэта 59 500 еўра, ці каля 2800 еўра за квадрат.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

За 21‑метровыя «брэжнеўкі» са старым рамонтам просяць па 53‑56 тысяч еўра (каля 2500‑2650 еўра за метр).

Каментары1

  • Мінус?
    24.08.2026
    А чаму наяўнасць бізнэса як суседа лічыцца мінусам?
    Працуе ен звычайна, калі ты працуешь. Але калі ты адпачываешь, там нікога няма. Ніякага шуму ў вечары, ноччу, з ранку.
    Наадварот - з такім суседам нашмат больш спакойна і надзейна. Таксама трэба разумець, што ў такіх будынках цяжэй сустрэць сумнеўны ці шматнаведвальны бізнэс, чым неадекватных ці шумных суседзей.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць