Свет

Курдскія фармаванні ў Сірыі абвясцілі пра самароспуск і далучэнне да сірыйскага войска

Лідар Сірыйскіх дэмакратычных сіл (СДС) Мазлум Абдзі 26 жніўня заявіў пра афіцыйны роспуск арганізацыі. Паводле яго слоў, СДС завяршылі працэс інтэграцыі ў склад сірыйскага войска і больш не будуць дзейнічаць як самастойная ўзброеная сіла, піша Euronews.

Мазлум Абдзі. Фота: AP

Сірыйскія дэмакратычныя сілы, якія ўзначальваюць курды, пасля ўрадавай аперацыі ў студзені страцілі значную частку тэрыторый, якія кантралявалі на паўночным усходзе Сірыі. Пасля гэтага бакі дамовіліся пра ўключэнне курдскіх вайсковых і цывільных структур у дзяржаўную сістэму краіны.

Падчас барацьбы з «Ісламскай дзяржавай» СДС былі галоўным партнёрам ЗША ў Сірыі. Аднак пасля зрынання Башара Асада ў снежні 2024 года Вашынгтон пачаў наладжваць больш цесныя адносіны з новым кіраўніцтвам у Дамаску на чале з часовым прэзідэнтам Ахмедам аш-Шараа.

Яшчэ тыдзень таму Абдзі паведамляў, што вайсковыя, сілавыя і адміністрацыйная структуры СДС ужо цалкам інтэграваныя ў дзяржаўныя інстытуты. Паводле яго слоў, цяпер арганізацыя пераходзіць да новага этапу, а яе палітычная дзейнасць будзе скіраваная на замацаванне правоў курдаў у Канстытуцыі Сірыі.

Пагадненне аб інтэграцыі было дасягнута пасля некалькіх месяцаў перамоў. ЗША назвалі яго гістарычным.

У студзені 2026 года Ахмед аш-Шараа падпісаў указ, які гарантуе нацыянальныя правы курдаў і прызнае курдскую мову адной з нацыянальных. Курдскае свята Наўруз таксама атрымала статус афіцыйнага выхаднога дня. Акрамя таго, указ прадугледзеў наданне грамадзянства курдам, якія доўгі час не мелі паўнавартаснага прававога статусу.

Пасля баёў у Алепа ў снежні 2025 года СДС пагадзіліся адвесці свае падраздзяленні на тэрыторыі на захад ад ракі Еўфрат. Сірыйскае міністэрства абароны заявіла, што на вызваленыя тэрыторыі будуць уведзеныя ўрадавыя войскі.

Пры гэтым застаюцца складанымі адносіны паміж курдскімі фармаваннямі і Турцыяй. Анкара лічыць заснаваныя СДС Народныя атрады самаабароны (НАС) сірыйскім крылом Рабочай партыі Курдыстана (РПК). Турэцкія ўзброеныя сілы раней праводзілі супраць НАС і СДС некалькі ваенных аперацый. РПК прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй Турцыяй, ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Францыяй.

Лідар РПК Абдула Аджалан, які цяпер адбывае пажыццёвае зняволенне ў турэцкай турме, таксама лічыў, што дамоўленасці паміж СДС і Дамаскам могуць паскорыць працэс нармалізацыі сітуацыі ў Турцыі. У сваім звароце ў канцы 2025 года ён заявіў, што пагадненне стварае аснову для дэмакратычнай інтэграцыі і дыялогу, а канструктыўная роля Турцыі можа мець важнае значэнне для міру ў рэгіёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць10

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico22

Сель у Непале і Тыбеце: каля 1500 чалавек загінулі ці зніклі. Большасць з іх — турысты, сярод іх 53 украінцы1

У свеце ёсць медуза, якая можа жыць вечна2

Не атрымліваецца заснуць? Дапамагчы можа перасадка калу4

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны1

У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ4

Колькі каштуе зняць жыллё для студэнта ў Мінску і іншых гарадах2

Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць10

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць