Здарэнні11

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні

Павел Паўлюкевіч хацеў застацца ў Расіі, але яго адправілі на радзіму — дзе ён таксама ў свой час сядзеў за згвалтаванне.

У кастрычніку 2025 года з калоніі ў расійскім Рославе (Смаленская вобласць) выйшаў на свабоду беларускі злачынец Павел Паўлюкевіч. Ён яшчэ некалькі месяцаў судзіўся за права жыць у Расіі, але ўрэшце яму адмовілі і адправілі ў Беларусь.

У 1990‑я ў Паўлюкевіча былі тры судзімасці ў Беларусі — за хуліганства, пагрозу забойствам жанчыне і згвалтаванне 16‑гадовай дзяўчыны. Агулам ён тады адсядзеў каля сямі гадоў. А пасля разам з жонкай і малым дзіцём паехаў у Расію на заробкі, укладваў плітку.

У 2004‑м яго арыштавалі. «Маскоўскі камсамолец» апісваў два злачынствы Паўлюкевіча. Спачатку ён напаў на 18‑гадовую дзяўчыну, якая позна ўвечары вярталася дадому, згвалтаваў яе і забраў два мабільныя тэлефоны. А неўзабаве прыйшоў у краму каля свайго дома, дзе вісела аб'ява аб пошуку пакоя. Паўлюкевіч прапанаваў маладой прадаўшчыцы жыллё, паклікаў паказаць пакой і згвалтаваў яе.

У фінальным абвінавачванні дадалася яшчэ адна гісторыя — «наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула смерць чалавека».

Першапачаткова Паўлюкевічу прызначылі 22 гады зняволення, з часам яму ўдалося зменшыць тэрмін да 20 гадоў і 10 месяцаў.

Каментары1

  • Барадзед
    29.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы16

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць