Грамадства33

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон

Уночы 31 жніўня расійскі рэактыўны беспілотнік выкарыстаў паветраную прастору Беларусі для атакі па Украіне. А 02:30 украінскі маніторынгавы канал паведаміў, што дрон рухаецца курсам на Церуху Гомельскага раёна, заляцеўшы з тэрыторыі Украіны, піша «Флагшток». 

Ілюстрацыйная выява: рэактыўны БПЛА «Герань-4»

Гэты ж дрон праз некалькі хвілін ужо накіроўваўся на Рэчыцу, затым — на Васілевічы. А 02:44 — у бок Нароўлі.

А 02:53 беспілотнік ужо манеўраваў у раёне Нароўлі, праз што ў Жытомірскай вобласці абвяшчалі паветраную трывогу.

Але, мяркуючы з усяго, гэты БПЛА накіраваўся ў іншы бок: каля 3 гадзін ночы ён вылятаў з Беларусі ва Украіну курсам на зону адчужэння ў Кіеўскай вобласці.

Папярэдні залёт на Гомельшчыну расійскага рэактыўнага дрона фіксаваўся раніцай 29 жніўня. А да гэтага, уночы 22 жніўня, над рэгіёнам кружыла «Бандэроль», так і не вылецеўшы ва Украіну.

14 жніўня ўначы фіксаваўся залёт, а днём — вылет расійскага БПЛА з тэрыторыі Чарнобыльскай зоны Беларусі на Кіеўшчыну.

Больш на працягу месяца паведамленняў на маніторынгавых каналах пра парушэнне паветранай прасторы Беларусі не было. Але пралёты дронаў назіралі жыхары Гомельшчыны.

20 жніўня ў Цэнтральным раёне Гомеля каля 05:25 чулі нетыповыя вельмі гучныя гукі ў небе. Зыходзячы з апісанняў відавочцаў, можна выказаць здагадку, што фіксаваўся гук пралёту дрона і выбух, альбо пралёт знішчальніка.

Увечары 25 жніўня жыхары Жлобіна чулі гучны характарны гук і выказалі здагадку, што над горадам пралятаў рэактыўны дрон. У той жа вечар назіралі знішчальнік, які ляцеў нізка — над цэхамі Беларускага металургічнага завода і ў цэнтры горада.

Такім чынам, як мінімум 7 расійскіх БпЛА заляталі ў Гомельскую вобласць на працягу жніўня.

Рэальная колькасць пралётаў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці можа быць значна вышэйшай. Пры пераходзе да рэактыўных рухавікоў БПЛА, верагодна, адбылося змяншэнне колькасці фіксацый пралётаў. Такія дроны праз большую хуткасць знаходзяцца ў палёце меншы час, яны пазбаўлены характарнага гуку «як у мапеда».

Каментары3

  • Вот такие подарки от россиян
    31.08.2026
    Бандероль от Путина.
  • UFO
    31.08.2026
    "за то мірнае неба" казалі яны.
  • Гражданин РБ
    31.08.2026
    Как гражданин страны, я спрашиваю: куда смотрит наше ПВО? Где разжалования наших дырявых офицеров?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць