Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры
Армія Нігера пры падтрымцы расійскага «Афрыканскага корпуса» задушыла спробу вайсковага мяцяжу і вярнула кантроль над важнай авіябазай №101 у сталіцы краіны Ніямеі, паведамляе The Moscow News.

У ноч на 29 жніўня ў сталіцы некалькі гадзін чуліся стрэлы і выбухі каля міжнароднага аэрапорта. Каля сотні мяцежнікаў захапілі ў закладнікі вайскоўцаў на базе і адкрылі агонь па стратэгічных аб'ектах. На некалькі гадзін таксама спынілася дзяржаўнае тэлевізійнае і радыёвяшчанне.
Прэзідэнцкая гвардыя, якая падтрымлівае кіраўніка вайсковай хунты Абдурахмана Чыяні, пры дапамозе расійскага «Афрыканскага корпуса» здолела адбіць атаку і аднавіць кантроль над базай.
Паводле слоў трох крыніц Reuters, расійскія вайскоўцы адыгралі ключавую ролю ў аперацыі. Адна з крыніц сцвярджае, што яны выкарыстоўвалі ўдарныя беспілотнікі, у выніку чаго загінулі некалькі мяцежнікаў. Іншая паведаміла, што пасля ўдараў дронаў паўстанцы здаліся.
Расійскае МЗС пацвердзіла ўдзел сваіх вайскоўцаў у задушэнні мяцяжу і заявіла пра «салідарнасць з народам Нігера». Дапамогу ўраду краіны таксама аказаў Алжыр, які накіраваў чатыры знішчальнікі.
Спроба перавароту стала сур'ёзным выпрабаваннем для Тыяні, які сам прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў ліпені 2023 года. Пасля гэтага Нігер паступова адмовіўся ад вайсковага супрацоўніцтва з заходнімі краінамі і зрабіў стаўку на Расію. Французскія вайскоўцы пакінулі краіну ў канцы 2023 года, амерыканскія — восенню 2024-га, а ў 2025 годзе Нігер закрыў нямецкую вайсковую базу.
Цяпер на авіябазе №101 у Ніямеі размяшчаецца штаб расійскага «Афрыканскага корпуса», а таксама штаб аб'яднаных сіл Альянсу дзяржаў Сахеля, куды ўваходзяць Нігер, Малі і Буркіна-Фасо — усюды цяпер кіруюць прарасійскія хунты.
Нігер мае значныя запасы прыродных рэсурсаў: краіна ўваходзіць у лік найбуйнейшых вытворцаў урану ў свеце, а таксама экспартуе нафту і золата. У 2025 годзе мясцовыя ўлады нацыяналізавалі сумеснае з французскай кампаніяй Orano прадпрыемства SOMAÏR.
У сталіцы прарасійскага Нігера адбыліся ўзброеныя сутыкненні
Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна
У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары
У афрыканскай дзяржаве Нігер знікла вялікая партыя ўрану. За гэтым могуць стаяць Іран ці Расія
Каментары
Відаць існуюць розныя вайсковыя перавароты, калі ён празаходні мы яго падтрымліваем, калі прарасейскі, мы яго асуджаем, галоўнае не пераблытаць!)