Мінскія ўлады плануюць на працягу верасня ачысціць гарадскія двары і вуліцы ад аўтамабіляў, якія працяглы час стаяць без гаспадароў і фактычна ператварыліся ў аўтахлам. Задачу завяршыць гэту працу да 1 кастрычніка паставіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун на пасяджэнні працоўнай групы, прысвечаным утрыманню і ўпарадкаванню горада.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалі развіццё парковачнай прасторы і адпаведнай інфраструктуры. Генеральны дырэктар аб’яднання «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў асобна звярнуў увагу на праблему кінутых аўтамабіляў, якія займаюць месцы ў дварах і на вуліцах. Пасля гэтага Алег Корзун даручыў цягам месяца прыбраць аўтагломазд з гарадской тэрыторыі.
Праблемай аўтагломазду ў Мінску займаюцца ўжо не першы год. Яшчэ ў сакавіку 2024 года сталічная Дзяржаўтаінспекцыя запусціла чат-бот, праз які гараджане могуць паведамляць пра кінутыя аўтамабілі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
я спрасіл у ясеня, ґдзе мая любімая,
а любімую даўно уж атвезлі пад прэс
¯\_(ツ)_/¯