Грамадства

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Цяпер Стасі Стральчэні 24 гады, у яе ёсць муж і сын. Беларуска вырашыла знайсці бацьку, якога нават не памятае — бо верыла, што яго няма ў яе жыцці перадусім праз забарону маці.

Фота з інстаграма Стасі Стральчэні

Сваю драматычную гісторыю Стася апублікавала ў Threads. Нарадзілася яна ў расійскім Новамічурынску, гэта 250 км ад Масквы. Кажа, што яе бацька — Юрый Ерхаў — прыходзіў паглядзець на нованароджаную дачку, але быццам бы іншыя сваякі Стасі былі супраць таго, каб той неяк камунікаваў з дзіцём. 

«Калі мне было два гады, мама і бабуля павезлі мяне ў Беларусь. А ў чатыры гады мы прыехалі ў Расію да маёй прабабулі. І ён таксама прыйшоў. Але яму дазволілі толькі паглядзець на мяне, пакуль я спала. Ён паплакаў і пайшоў».

Усё гэта дзяўчына даведалася з расповедаў блізкіх.

Цяпер ёй 24 гады. Стася сама ўжо паспела стаць жонкай і маці. Але ж думкі пра тое, што хочацца пазнаёміцца з татам, не адпускалі.

Так бацька Стасі выглядаў у 11 класе

У выніку беларуска вырашыла праверыць моц Threads і напісала ўсё, што ведала пра бацьку — і дадала яго школьнае фота. Допіс Стасі паглядзелі больш за 200 тысяч разоў, ён сабраў некалькі соцень каментароў. 

У хуткім часе ёй распавялі, што ў мужчыны нарадзілася яшчэ двое сыноў. Стасі даслалі некалькі кантактаў яго імаверных сваякоў — адзін з іх аказаўся памылковым.

Знайсці рэальнага тату ўдалося за два дні. Стася напісала яму, але мужчына адмовіўся размаўляць з дачкой і папрасіў больш не турбаваць яго і яго сям’ю.

Беларуска прызналася, што ёй балюча, але яна паважае рашэнне бацькі.

У каментарах меркаванні падзяліліся. Нехта вінаваціць у сітуацыі маму Стасі — маўляў, а раптам бы мужчына быў добрым татам. Нехта, наадварот, лічыць, што ніякія забароны не змаглі б спыніць чалавека, які хоча быць сапраўдным бацькам. Ёсць і тыя, хто мяркуе, што ўвогуле не варта было шукаць мужчыну, бо ён свой выбар даўно зрабіў. 

Хтосьці паспрабаваў суцешыць. Маўляў, а раптам у бацькі проста шок і ён праз некаторы час сам выйдзе на сувязь. Але Стася адказала, што мужчына быў даволі катэгарычным у сваёй адмове.

Беларуска ўдзячна кожнаму, хто далучыўся до пошукаў: «Я ўвогуле не чакала, што столькі незнаёмых людзей так уключацца ў маю гісторыю — будуць шукаць, пісаць мне, падтрымліваць. Да гэтага часу крыху ў шоку ад таго, што ўсё гэта ўвогуле адбылося. Я прыйшла сюды ў надзеі знайсці аднаго чалавека. А ў выніку знайшла столькі людзей, дзякуючы якім увесь гэты час адчувала сябе не такой самотнай».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз змену умоваў надвор'я1

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?15

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць