Грамадства77

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік

Ён мог заляцець з тэрыторыі Беларусі і быў збіты знішчальнікамі НАТА.

Фота: LRT

Апоўначы ў Літву заляцеў беспілотнік, у краіне была абвешчана паветраная трывога, на тэлефоны жыхароў прыйшло экстраннае паведамленне.

Каля 00:20 дрон быў збіты знішчальнікамі НАТА. Абломкі дрона знойдзены.

«Коратка пра падзеі гэтай ночы: прыкладна каля 00:00 у паветранай прасторы быў заўважаны аб'ект, які ляцеў у напрамку Літвы. Каля 0:20 ідэнтыфікаваны дрон быў збіты знішчальнікамі саюзнікаў з Італіі, якія ўзняліся з авіяцыйнай базы ў Шаўляі», — паведамілі Узброеныя сілы Літвы ў фэйсбуку.

Беспілотнік быў збіты ў Ковенскім раёне, прыкладна за 90 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. 

Месца здарэння ачэплена і ахоўваецца, зараз там працуюць сілы Вайсковай паліцыі і паліцыі Літвы.

«Мы не будзем спяшацца з высновамі — для гэтага будзе праведзена расследаванне і ацэнены ўсе абставіны. Факт у тым, што падобных інцыдэнтаў менш не стане. Зараз самае галоўнае, што пагроза нейтралізаваная і больш не ўяўляе небяспекі для жыхароў. Дзякуем саюзнікам за аператыўную рэакцыю і дакладны стрэл», — заявілі ў арміі.

Каментары7

  • Stary Litwin
    15.09.2026
    Воу́к, Летувы? А прилетел он из Очень Белой России.
  • Jorg
    15.09.2026
    Stary Litwin, Тады Вільнюс нехай пішуць. Каўнас, замест Коўна і г.д па спісе. Вы уж неяк вырашыце ў сваёй свядомасць, ці крыжык, ці сподняе... Ці паслядоў трымацца сваяго, ці метусіцца паміж сэнсамі. А потым здзіўляемся, чаму не паважаюць суседзі..
  • Stary Litwin
    15.09.2026
    Jorg, На беларускай мове Літвa з'яўляецца «Літва». Па-літоўску - Lietuva. Па-польску - Litwa. Па-ўкраінску – Літва. Па-нямецку - Litauen. Па-англійску – Lithuania. Па-італьянску - Lituania. Па-фінску - Lietua. Па-эстонску - Leedu. Толькі пa-зенаноўску – Летувa.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць