Ацяпляльны сезон у Беларусі сёлета будуць пачынаць паводле абноўленага рэгламенту. Пра гэта расказалі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Калі раней мясцовыя органы ўлады павінны былі дачакацца пяці халодных дзён, то цяпер падачу цяпла можна пачынаць ужо пасля трох.
У першую чаргу ацяпленне ўключаць у сацыяльных аб'ектах: дзіцячых садках, школах, бальніцах, паліклініках і санаторыях. Гэта адбудзецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра складзе +10 градусаў і ніжэй.
Потым да цеплазабеспячэння падключаць жылыя дамы — пры тэмпературы знешняга паветра +8 градусаў і ніжэй.
Адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі пачнуць ацяпляць пасля поўнага падключэння жылога фонду.
Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню
Дзе ў Мінску абновяць дваровыя праезды і пешаходныя зоны на гэтым тыдні
У мінскіх дварах да канца года высадзяць 23 тысячы дрэў і кустоў
Мінгандлю вынесла папярэджанне структуры Мінгарвыканкама за бяздзейнасць і цяганіну
Каментары
Таму 5 дзён было лепшым парогам, чым 3, нават навукова абгрунтаваным.
Ясна, што неабходнасць цэнтралізавана рэгуляваць уключэнне-выключэнне цяпла ёсць спецыфіка такой гарадской сістэмы. Пры індывідуальным ацяпленні дамоў пытання не было б.