«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё
«Але не гадамі ж будзем дапамагаць», — зазначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка пазначыў праблему пратэрмінаванай запазычанасці за арэнду жылля і камунальныя паслугі на нарадзе аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва і павышэнні эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля, піша БелТА.
«Выклікаюць здзіўленне цэнаўтварэнне і дысцыпліна разлікаў за арэндныя метры. У некаторых выпадках арэндная плата за жыллё ў абласных цэнтрах проста сімвалічная: 30 рублёў на месяц за двухпакаёвую кватэру», — адзначыў ён.
Ён звярнуў увагу, што на гэтым фоне ўзнікае парадокс: пратэрмінаваная запазычанасць за арэнду і камунальныя паслугі ў цэлым па краіне пераваліла за 20 млн рублёў, а даўжнікі гадамі працягваюць карыстацца арандаванымі квадратнымі метрамі. «Капейкі каштуе, і гэта заплаціць не могуць», — абурыўся кіраўнік дзяржавы.
«Вядома, сітуацыі бываюць розныя. Часам чалавек трапіў у бяду, знаходзіцца ў цяжкім становішчы. Яму, можа, і трэба дапамагчы. Але не гадамі ж будзем дапамагаць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
«Зафіксаваныя Камітэтам дзяржкантролю факты і сумы сукупных даўгоў паказваюць, што тут нейкая сістэмная недапрацоўка, якую трэба выправіць», — заявіў ён.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары