Кіно11

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі

Кароткаметражная псіхалагічная драма «Фінальнае выпрабаванне» (The Final Test) беларускага незалежнага рэжысёра Яўгена Лыткіна атрымала Спецыяльны прыз журы на 11‑м Іарданскім міжнародным кінафестывалі ў Амане. Узнагароду абвясцілі 24 верасня падчас цырымоніі закрыцця фестывалю ў галоўнай зале Каралеўскага культурнага цэнтра Іарданіі, піша Reform.news.

Кадр з фільма «Фінальнае выпрабаванне»

Сёлета арганізатары атрымалі 2099 заявак з розных краін свету. Пасля адбору ў міжнародны конкурс трапілі толькі восем фільмаў, у тым ліку беларуская кароткаметражка, якую летась стварылі беларускія кінематаграфісты ў выгнанні.

Лыткін назваў узнагароду важным прызнаннем працы ўсёй каманды — рэжысёра, акцёраў і здымачнай групы — і падзякаваў журы ды арганізатарам фестывалю.

«Фінальнае выпрабаванне» расказвае пра сітуацыю ў аўдыторыі, дзе выкладчык абвяшчае пачатак тэсту без правільных адказаў. Пры гэтым ад усіх удзельнікаў патрабуецца атрымаць ідэальны бал. Фільм закранае тэмы ціску сістэмы, маральнага выбару, абсурднасці жорсткіх патрабаванняў і супрацьстаяння чалавека з немагчымымі ўмовамі.

Галоўныя ролі ў стужцы выканалі акцёры Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз і Святлана Зелянкоўская. Таксама ў фільме зняўся беларускі музыка і дудар Аляксей Бурнасенка. Прадзюсарам выступіў Дзяніс Іваноў, аператарам — Valik, мантажом займаўся Міхаіл Васілевіч. Сцэнар напісаў сам Яўген Лыткін, вядомы таксама праектам BFN.

Іарданскі міжнародны кінафестываль лічыцца галоўнай міжнароднай кінапляцоўкай краіны. Ён праходзіць у Амане і арыентаваны на падтрымку незалежных кінематаграфістаў, развіццё арабскага і сусветнага кіно і культурны абмен паміж краінамі.

Яўген Лыткін працуе як рэжысёр, прадзюсар і кліпмейкер. Ён займаецца мастацкім і дакументальным кіно, а таксама стварае музычныя відэа для беларускіх і замежных выканаўцаў. «Фінальнае выпрабаванне» стала яшчэ адным яго аўтарскім праектам, прадстаўленым на міжнародным узроўні.

Каментары1

  • Ясь
    26.09.2026
    Добра!
    А дзе пабачыць фільм?

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі27

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць