Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён
Мінскага аўтааматара Максіма запрасілі зняцца ў кіно ў Віцебску. Але здымачную групу зацікавіў не ён, а ягоны аўтамабіль. Гісторыю мужчына распавёў у Threads, заўважыла выданне Blizko.by.

Максім — уладальнік ярка-жоўтага Mercedes-Benz W123 1982 года выпуску. Аўтамабіль ён нядаўна купіў у Брэсце. Мужчына адзначае, што папярэдні ўладальнік перадаў яму машыну ў добрым стане. Папрацаваўшы над паліўнай і тармазной сістэмамі, новы гаспадар атрымаў прыдатнага да эксплуатацыі «коніка».
Аўто трохі нагадвае старое таксі — менавіта гэта і стала нагодай для запрашэння ў фільм пра СССР эпохі 1980-х. Па легендзе ў «Мерседэсе» ехаў галоўны герой. Але і пра гаспадара не забыліся: яму дасталася эпізадычная роля кіроўцы.

«Загрыміравалі, пагалілі, надзелі пацёртыя штаны і замшавую куртку — і вуаля, я ўжо барыжны бамбіла эпохі перабудовы! Зразумеў, што здымкі — гэта зусім не чыл, а проста праца. За дзень мяне выціснулі як лімон, але эмоцыі толькі станоўчыя. Хай мой «мерс» прыносіць эстэтычную радасць і пазітыў людзям — для гэтага і купляў рэтрааўто!» — падзяліўся эмоцыямі мужчына.
У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў
Новы фільм пра Чалавека-павука ўзначаліў рэйтынг самых касавых фільмаў у ЗША за ўсю гісторыю
«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года
Найлепшым фільмам Венецыянскага фестывалю стала драма пра Данію ў першыя гады пасля нацысцкай акупацыі
Каментары