Грамадства33

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна

46‑гадовы Ігар Карп з сямю судзімасцю паехаў правяраць трываласць украінскай абароны пад Запарожжам. 

Ігар Карп, фота з сямейнага архіва

Часць №32364, з якой падпісаў кантракт гродзенец Ігар Карп, дыслакуецца ва Улан-Удэ, сталіцы Бураціі. Яна ўваходзіць у 11‑ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду «Чорныя ваўкі». Гэтых «ваўкоў» цяпер выкошваюць беспілотнікамі на запарожскім кірунку. 

Ігар Карп таксама не вярнуўся з першага ж штурму.

Карп лічыцца зніклым без звестак з 27 ліпеня 2026. Магчыма, ягоныя баявыя таварышы падзялілі яго долю, бо цяпер сястра Карпа шукае ў профільных чатах хаця б каго жывога з яго падраздзялення, хто б мог даць ёй крышку інфармацыі. 

«Можа, яшчэ хто быў у гэтай часці? Нам паведамілі, што ён знік у нейкай лесапаласе і больш яго не бачылі», — плачацца яна.

Станам на 2021 год у Карпа было сем судзімасцяў, кожны раз — па маёмасных злачынствах.

Ігар, па інфармацыі Belpol, выпрабоўваў розныя метады авалодвання чужой маёмасцю. З даказаных эпізодаў: пяць крадзяжоў з кватэр, адно рабаўніцтва і адно махлярства.

Да адпраўкі на фронт Карп працаваў плітачнікам-бетоншчыкам на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе. 

Каментары3

  • Беларус
    30.10.2026
    Будзе жыта каласіцца ў чарназёме пасля такіх “ваўкоў”.
  • Я
    30.10.2026
    Большое спасибо украинцам что делаете этот мир лучше.
  • Федзя
    30.10.2026
    Огромное спасибо птахам Мадьяра, что не пришлось самим пачкать руки.😊

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць