Грамадства1010

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе

У вёсцы Калодна Мядзельскага раёна проста пры людской сядзібе расце вялікі дуб. Абняць яго можна толькі ў тры абхваты. Пра гісторыю гэтага волата журналістка выдання narachanka.by распытала гаспадыню сядзібы Гунефу Вярбіцкую.

Гунефа Вярбіцкая 60 гадоў жыве каля дуба

— Я выйшла замуж у Калодна ў 1966 годзе, — расказвае Гунефа Вікенцьеўна. — Тады дубок ужо быў, але напалову танчэйшы, чым цяпер. Пра яго мне расказвала сваячка мужа Ванда, якая жыла праз дарогу. Там, дзе цяпер наш хлеў, у даўнія часы стаяў дом продкаў майго мужа Валіка. У ім расла і Ванда.

Яе сястра-падлетак пасвіла кароў і прынесла з поля дубок. Пасадзіла каля дома. У якім годзе гэта было, сказаць цяжка. Ванда нарадзілася ў 1903-м, сястра яе старэйшая… Дубок вырас вялікі. І цяпер вон які яшчэ малады, які здаровы! Сучок да сучка! Хіба што з самага нізу электрыкі галіны абрэзалі, каб правадоў не краналіся.

— Як жывецца па суседстве з такім гігантам?

— Рада, што ён ёсць. Клопату ад яго асабліва не маем, толькі восенню лісце трэба падгрэбці. Затое прыгажосць якая! Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе.

Праўда, гады з тры таму дубок прыхварэў быў. Напалі на яго нейкія жукі ці мошкі — іх у лесе шмат і сюды наляцелі. Сталі летам лісцікі сыпацца — невялікія, а ўжо жоўценькія і ўсе пагрызеныя. Але дуб сабраў сілы і тых мошак перамог.

Дачушка мая Ірачка прыкмеціла, што на ім птушак усялякіх пасялілася шмат. Яны, напэўна, і выратавалі дубок. Ужо ў мінулым годзе лісце буйное было, зялёнае. І жалудоў шмат.

— Ці робіце нешта з іх?

— Сама я — нічога, хіба што раней свінням давала. Прыеду, бывала, на ровары ў абед (у краме працавала), збяру паўвядра і ў карыта ўсыплю. А вось суседка, Юзя Юцэвічава, з жалудоў каву рабіла. Сушыла іх, малола на млынку, чагосьці, напэўна, крыху дадавала — можа, цыкорыю? Не ведаю, не распытвала. Але атрымлівалася нават вельмі смачна.

Каментары10

  • Ёсік
    31.10.2026
    Ванда, Валік, Юзэфа. Апалячаныя беларусы з Мядзельшчыны. Бабуля адтуль, нічога дрэннага аб тым часе не казала, а вось аб вы.лядках партызанах шмат чаго, не геройскага, а дрэннага.
  • Крот
    31.10.2026
    Ёсік, [Рэд. Выдалена] Апалячаныя дзе-чым?Што,имёны нязвычныя для твайго вуха?А кали Мишки,барыски,и Еўки і Ёсікі ,тады што,абяўрэяныя?Абы вякнуць...

    [Зрэдагавана]
  • Как
    01.11.2026
    Журналист понял, что она беларуска? По имени полька больше, по вере непонятно. Да и не спрашивал ее никто об этом

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць