Свет1414

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць

Змены могуць закрануць велізарную колькасць беларусаў і ўкраінцаў. У асаблівым становішчы апынуцца і беларускія дальнабойшчыкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што прапануюць зрабіць?

Днямі міністр інфраструктуры Польшчы абвясціў пра аднаўленне працы над нарматыўнымі актамі, якія прадугледжваюць забарону на працяглае выкарыстанне ў Польшчы аўто, зарэгістраваных за межамі Еўрапейскага саюза. Гэта ў першую чаргу закранае машыны з Беларусі і Украіны.

Упершыню пра неабходнасць абмежаваць магчымасць бестэрмінова выкарыстоўваць аўто ў Польшчы, зарэгістраваныя ў трэціх краінах, загаварылі яшчэ летась.

Такія машыны фактычна знаходзяцца па-за прававым полем, не праходзяць тэхнічны агляд у Польшчы і не знаходзяцца ў агульнай базе, што дазваляла б аўтаматычна штрафаваць уласнікаў за парушэнні правіл дарожнага руху.

Цяпер прапануюць наступныя змены ў закон. Пасля года знаходжання ў Польшчы (без працяглага перапынку) такое аўто цягам 30 дзён неабходна будзе перарэгістраваць, застрахаваць і правесці тэхнічны агляд, а ў далейшым працягваць эксплуатаваць і праходзіць тэхагляд, як і з іншымі польскімі аўто.

Ёсць у законапраекце і другі пункт, які ўжо тычыцца тэрміну знаходжання ўласніка аўто ў Польшчы, і ён больш кароткі.

У выпадку калі ўласнік аўто атрымлівае статус пастаяннага пражывання ў Польшчы (маецца на ўвазе тэрмін знаходжання, большы за 185 дзён цягам года, а не ПМЖ), ён таксама павінен перарэгістраваць аўто цягам 30 дзён пасля атрымання такога статусу.

Як хутка могуць прыйсці змены?

Законапраект яшчэ не прыняты, але можа стаць законам ужо ў канцы 2026‑га — пачатку 2027 года. Пры гэтым ён набудзе моц толькі праз год пасля афіцыйнага апублікавання. Што да машын, якія трапілі на тэрыторыю Польшчы яшчэ раней, то для іх прадугледжаны пераходны перыяд працягласцю 60 дзён замест 30 дзён.

Атрымліваецца, што нават пасля прыняцця закона ў беларусаў і ўкраінцаў, якія ўжо даўно прывезлі свае аўто ў Польшчу, агулам будзе яшчэ 14 месяцаў, каб ездзіць па старых правілах.

Якія праблемы гэта прынясе беларусам?

Калі такія змены прымуць, найбольшыя нязручнасці гэта можа прынесці тым беларусам, якія ў Польшчы апынуліся на заробках, а не з'ехалі туды назаўсёды.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Тыя ж беларускія дальнабойшчыкі з ВНЖ і ПМЖ пасля 185 дзён, праведзеных у Польшчы, больш не змогуць ездзіць на сваіх беларускіх аўто. Гэта, у сваю чаргу, будзе азначаць праблемы з перасячэннем мяжы, паколькі палякі ў такой сітуацыі аўто з беларускімі нумарамі не пусцяць.

А для таго, каб такі беларус мог заехаць у Беларусь на аўто з польскімі нумарамі, ён мусіць пакінуць фінансавую гарантыю сумай 100% ад мыты або атрымаць так званы пашпарт РР (стаць на пастаянны консульскі ўлік) і не мець прапіскі ў Беларусі. То-бок афіцыйна выбыць на ПМЖ у Польшчу і страціць статус падатковага рэзідэнта Беларусі.

Каментары14

  • Indrid Cold
    05.11.2026
    Бо праз 185 дзён трэба мяняць на мясцовыя нумары, плаціць падатак і праходзіць тэх агляд.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    05.11.2026
    Насамрэч жоьры прыклад, як добрая ідэя млжа пеоаўтварацца і пераўтвараецца ў дзірку ў сістэме, якую ўрэшце пачынаюйь эксплуатаваць і злаўжываць не толькі ўразлівыя катэгорыі людзей але і некаторыя іншыя. І гэта выходзіць за межы правоў нават грамадзян краіны.
    Кожная такая ільгота павінна мець адпаведныя межы, каб чалавек выкарыстаў яе, але і не злаўжываў
    (Тэйк пра бясконцыя ільготы для нелегалаў і бежанцаў у некаторых краінах Еўропы з-за каторых а) мігранты маргіналізуюцца б) расце падтрымка ультраправых прарасейскіх папулістаў
  • Fr
    05.11.2026
    Юра з агентуры, у Аўстрыі і Нямеччыне ня больш за 6 месяцаў, а потым рэгістрацыя на мясцовыя нумары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць