Свет

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Навукоўцы заявілі, што ўпершыню знайшлі сляды крыві дыназаўра ў скамянелых парэштках узростам каля 115 мільёнаў гадоў. Знаходку зрабілі ў Бразіліі. Доўгі час лічылася, што захаванне арганічных малекул на працягу такога працяглага часу немагчымае. Вынікі даследавання апублікавалі ў навуковым часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS), піша Popular Science

Частка задняй канцавіны дыназаўра. Фота: Універсітэт Керціна

Даследчыкі знайшлі парэшткі маладой асобіны дыназаўра віду Aratasaurus museunacionali. Яны былі знойдзеныя яшчэ ў 2008 годзе. Паводле ацэнак палеантолагаў, дыназаўр меў каля трох метраў у даўжыню і важыў прыкладна 34 кілаграмы. Паколькі гэта была маладая асобіна, у дарослым узросце ён, верагодна, мог дасягнуць значна большых памераў.

Міжнародная група навукоўцаў змагла пацвердзіць наяўнасць у скамянеласцях захаваных біямалекул і мінералізаваных эрытрацытаў — чырвоных крывяных цельцаў. Даследчыкі ўпершыню хімічна ідэнтыфікавалі гемы — злучэнні, якія ўдзельнічаюць у пераносе кіслароду ў крыві.

Падрабязнае вывучэнне тонкіх зрэзаў скамянеласцяў дазволіла знайсці мінералізаваныя малекулярныя кампаненты эрытрацытаў, а таксама складаны аксід марганцу — гаўсманіт. Менавіта гэтае рэчыва, як мяркуюць навукоўцы, дапамагло захаваць малекулярныя структуры, у тым ліку гем — колцападобную малекулу з жалезам, якая ўваходзіць у склад розных бялкоў, сярод іншага гемаглабіну.

Гаўсманіт таксама спрыяў захаванню іншых біямалекул крыві, напрыклад амінакіслот, якія ўваходзяць у склад калагену.

Аўтары даследавання мяркуюць, што захаванню гэтых рэчываў паспрыяла хуткае пахаванне парэшткаў у асяроддзі, багатым на мікраарганізмы і бедным на кісларод.

Суаўтарка даследавання, хімік з аўстралійскага Універсітэта Керціна Кліціс Грайс назвала адкрыццё значным, паколькі яно ставіць пад сумнеў ранейшыя ўяўленні пра немагчымасць захавання такіх біямалекул, як гемаглабін, на працягу мільёнаў гадоў.

Паводле яе слоў, гэта адкрывае новыя магчымасці для малекулярнай палеанталогіі, у тым ліку для вывучэння эвалюцыі крыві, абмену рэчываў і ўзроўню актыўнасці старажытных жывёл.

Навукоўцы таксама мяркуюць, што вынікі могуць мець значэнне для пошуку слядоў жыцця за межамі Зямлі. Калі такія далікатныя біямалекулы здольныя захоўвацца ў скамянеласцях мільёны гадоў, падобныя сведчанні жыцця патэнцыйна могуць існаваць і ў іншых частках Сусвету.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць