Здарэнні33

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА

Раніцай 9 лістапада ў Мінску 55‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen, рухаючыся па мясцовым праездзе вуліцы Герояў 120‑й дывізіі, з’ехаў за межы праезнай часткі і наехаў на пешахода, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну стала дрэнна за рулём. Гэты кіроўца, дарэчы, быў абмежаваны ў праве кіравання транспартнымі сродкамі паводле медыцынскіх паказанняў.

На відэа відаць, што чалавек няспешна ідзе па тратуары, ніякай небяспекі не чакаючы. Раптам проста на яго вылятае машына, якая збівае мужчыну. Ён спачатку б'ецца аб пярэднюю шыбу аўтамабіля, пасля паралятае праз яе і прызямляецца на асфальт. Звонку выглядае эфектна, нібы ў каскадзёрскіх труках у кіно. Але тут усё па-сур'ёзнаму, без пастаноўкі і падстрахоўкі, а таму смяротна небяспечна. Але, здаецца, збольшага ўсё абышлося. Бачна, што пасля падзення чалавек спрабуе яшчэ самастойна стаць на ногі.

Пасля аварыі кіроўцу і пешахода даставілі ў бальніцу для абследавання.

Каментары3

  • Ваўкалак
    09.11.2026
    Хлопцу нерэальна пашанцавала, што ў палёце заплечнік з'ехаў на патыліцу, і пры прызямленні ён аказаўся паміж ёй і асфальтам. Хай купіць білет "Суперлато", хату выйграе.
  • Сколькі лёсаў захавалі заплечнікі...
    09.11.2026
    Плюсую пра заплечнік. Я так у аўтобусе хацела прабіць квіток упала на спіну, калі ён рэзка затармазіў. Усё так хутка адбылося што я не паспела зразумець што адбылося. Справа была ў Варшаве (была праездам). Дарэчы чалавек 10 ў аўтобусе аказаліся беларусамі. Я баюся думаць што б было калі не заплечнік...
  • T-1000
    10.11.2026
    Чел - терминатор, ему пофиг.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны19

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый5

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі11

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 19

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал27

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны19

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць