Свет

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку

У заапарку амерыканскага горада Цынцынаці бегемоціха Фіёна праглынула вязаную шапку, якая выпадкова трапіла ў яе вальер. Цяпер за жывёлінай, вядомай на ўвесь свет сваёй гісторыяй выратавання пасля заўчаснага нараджэння, кругласутачна назіраюць спецыялісты, піша CNN.

Фота: Jason Whitman / Nurphoto, Getty Images

Шапка належала аднаму з наведвальнікаў заапарка. Яна выпадкова апынулася ў вальеры дзевяцігадовай бегемоціхі: калі галаўны ўбор падкінулі ў паветра, яго падхапіў струмень паветра ад столевага вентылятара, пасля чаго шапка праляцела праз шчыліну шырынёй каля 30 сантыметраў.

Ветэрынары вырашылі не выдаляць іншародны прадмет хірургічным шляхам, а паспрабаваць дачакацца, пакуль ён выйдзе натуральным чынам. Фіёне даюць супрацьванітныя сродкі і паслабляльнае. Каб стымуляваць працу стрававальнага тракту, супрацоўнікі заапарка нават пазычылі на мясцовай ферме вібраплатформу і заахвочваюць бегемоціху на ёй стаяць.

Жывёліне правялі некалькі абследаванняў. Ультрагукавое даследаванне паказала, што кішэчнік збіраецца ў складкі, што можа сведчыць пра рух нейкага прадмета па тонкай кішцы. Акрамя лекаў, Фіёне даюць яе любімыя прысмакі і нават дазваляюць нюхаць каву, пах якой ёй падабаецца.

Галоўная небяспека ў тым, што шапка можа выклікаць непраходнасць кішэчніка, яго пашкоджанне і, як вынік, сур'ёзную інфекцыю або сепсіс. Прадстаўнік Фонду заапарка Маямі Рон Магіл адзначыў, што выпадкі праглынання жывёламі неядомых прадметаў здараюцца нярэдка. У заапарку Маямі, напрыклад, даводзілася хірургічным шляхам выдаляць бутэльку для вады з варана Камода і сонцаахоўныя акуляры з алігатара. Сярод іншых праглынутых прадметаў былі слыхавыя апараты і мабільныя тэлефоны.

Фіёна стала сусветна вядомай адразу пасля нараджэння ў 2017 годзе. Яна з'явілася на свет на шэсць тыдняў раней за тэрмін і важыла ўсяго 13 кілаграмаў — гэта была рэкордна малая вага для нованароджанага бегемота. Спачатку малеча не магла самастойна стаяць на нагах і смактаць малако маці. Супрацоўнікі заапарка амаль два гады выходжвалі яе, а працэс выратавання штодня трансляваўся па ўсім свеце.

Цяпер Фіёна важыць больш за тону і стала сімвалам надзеі для шматлікіх прыхільнікаў. У 2022 годзе ў яе з'явіўся малодшы брат Фрыц. Фіёна і яе сям'я застаюцца аднымі з галоўных улюбёнцаў наведвальнікаў заапарка. У сувенірнай краме нават прадаюць тавары з выявай знакамітай бегемоціхі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма9

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць