Гісторыя1818

За гады савецкай улады толькі адзін беларус узначальваў спецслужбы БССР

Быў гэта Піліп Мядзведзь у 1924—1925.

На сайце Камітэта дзяржаўнай бяспекі змешчаныя біяграфіі ўсіх кіраўнікоў спецслужбаў БССР і Беларусі ад 1919 да сённяшніх дзён.
Прычым насупраць кожнага пазначана ягоная нацыянальнасць.

За ўвесь савецкі перыяд толькі адзін этнічны беларус узначальваў спецслужбы.

Быў гэта ўраджэнец вёскі Масееўка Пружанскага павета Піліп Мядзведзь.Ён навучаўся ў Варшаўскім тэхнічным вучылішчы Вавельберга і Ротванда, пасля трэцяга курса (1906) быў выключаны за ўдзел у забастоўцы. Працаваў рабочым у Варшаве і Маскве.

У органах дзяржбяспекі быў ад 1918, сябар ВЧК, працаваў непасрэдна пад кіраўніцтвам Фелікса Дзяржынскага.

Мядзведзь нават бародку насіў падобную, як у Дзяржынскага.

У 1924—1925 быў кіраўніком ГПУ БССР. Фактычна, ягонае жыццё з Беларуссю звязанае не было.

Што да пасады, то ён быў дасланы з Масквы, а не прызначаны як мясцовы кадр.

Мядзведзь удзельнічаў у арышце Барыса Савінкава, вядомага тэрарыста, аднаго з лідараў баявой арганізацыі эсэраў. Пры ім адбыўся пагром Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Потым працаваў на Далёкім Усходзе і Ленінградскай вобласці.

У 1934 быў арыштаваны і асу­джаны да трох гадоў лагераў, адбываў пакаранне ў Магаданскай вобласці. У 1937 асуджаны паўторна як сябра прыдуманай «Польскай арганізацыі вайсковай».
Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957-м.
Тыповы лёс для савецкіх чэкістаў першай хвалі: сістэма, якую яны стварылі, першымі з’ела сваіх дзяцей.

Болей беларусам пасаду «пастуха над беларусамі» не давяралі.

Толькі ў 1990-м, калі кіраўніцтва СССР спрабавала выратаваць тонучы карабель заігрываннем з нацыянальнымі элітамі, пасаду старшыні КДБ заняў ураджэнец вёскі Новы Свержань Эдуард Шыркоўскі.

Калі ў перыяд да Другой сусветнай вайны назіраецца нацыянальная разнастайнасць, то пасля 1951-га кіраўнікамі беларускіх спецслужбаў з’яўляліся толькі расейцы.

Ужо ў незалежнай Беларусі КДБ узначальвалі іншыя беларусы — Эдуард Шыркоўскі, Генадзь Лавіцкі (абодва — яшчэ да Лукашэнкі), Уладзімір Ягораў, Уладзімір Мацкевіч, Сцяпан Сухарэнка. А таксама расеец Леанід Ерын.

Нацыянальнасць двух апошніх кіраўнікоў КДБ — Юрыя Жадобіна і Вадзіма Зайцава — не пазначаецца, але абодва яны родам з Украіны, а адукацыю атрымлівалі ў Расіі.

* * *

ЧК, ГПУ, КДБ БССР кіравалі

расейцы Віктар Яркін (1918—1919), Георгій Малчанаў (1936—1937), Аляксей Наседкін (1938), Міхаіл Баскакаў (1952—1954), Аляксандр Перапяліцын (1954—1959), Васілій Пятроў (1959—1970), Якаў Нікулкін (1970—1980), Веніямін Балуеў (1980—1990), габрэі Аляксандр Ротэнберг (1920—1921), Рыгор Рапапорт (1929—1931), Ізраіль Ляплеўскі (1934—1936), Барыс Берман (1937—1938), палякі Ян Ольскі (1921—1923), Станіслаў Пінталь (1923—1924), Станіслаў Рэдэнс (1931), латышы Герман Матсан (1931—1932), Леанід Закоўскі (1932—1934), грузін Лаўрэнцій Цанава (1943—1951).

Каментары18

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць