Білі Новік і яго гурт яшчэ ў дзевяностыя стаў любімай забаўкай піцерскай інтэлігенцыі, якая заўжды славілася вялікай (і, дарэчы, непадзельнай) любоўю да Тома Уэйтса — вялікага амерыканскага паэта-алкаголіка, музыкі і аматра Чарльза Букоўскага. Ад пачатку Billy’s Band так і гастраляваў з расейскімі перакладамі песняў Уэйтса, праграмай «гульні ў Тома Уэйтса» і быў хэдлайнераў клубных мерапрыемстваў, прысвечаных самі разумеце каму. Пасля капялюш Тома Уэйтса стаў для Білі Новіка трошкі цесным, ён пачаў пісаць уласныя песні, змяніў склад гурту, але «уэйтсаўшчынка» у ім засталася — паміж песнямі Білі любіць пад кантрабас распавесці байку-другую — як высвятляецца, пераклады баек усё таго ж маэстра.
Паглядзець і паслухаць Billy’s Band можна будзе 17 мая ў клубе Re:Public. Па-першае, склад у гурту цяпер выдатны як ніколі, па-другое, уласныя песні Білі ўвагі вартыя дакладна, а па-трэцяе — і гэтага шкада больш за ўсё — Том Уэйтс да нас усё адно ніколі не даедзе.
Каментары