Свет55

На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу

У Кіеве на месцы былога помніка Леніну плануюць паставіць манумент украінскаму гетману Івану Мазепу. Пра гэта 28 чэрвеня заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы з прамовай да Дня Канстытуцыі на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе раней таксама паставілі бюст Мазепы.

Бюст Івана Мазепы у Кіева-Пячэрскай лаўры. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Па словах прэзідэнта Украіны, маштаб гэтай гістарычнай постаці заслугоўвае паўнавартаснага помніка ў сталіцы:

«Лічу, што ідэальнае месца для яго існуе… І я ўпэўнены, што там, дзе Ленін упаў, моцна будзе стаяць Мазепа», — заявіў Зяленскі.

Ён адзначыў пры гэтым, што і ў Кіева-Пячэрскай лаўры бюст Мазепы «будзе стаяць па праве», бо той быў яе мецэнатам і фінансаваў развіццё манастыра.

«Стагоддзямі Расія пляміла яго імя, прагнула, каб украінцы глядзелі на сваю гісторыю чужымі вачыма, пераконваючы наш народ, што Мазепа — здраднік. Гэтая хлусня прайграла. Назаўжды. І сёння мы ўшаноўваем свайго выбітнага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча, мецэната, кіраўніка казацкай дзяржавы Івана Мазепу. І важна, што мы робім гэта менавіта тут, у Лаўры, якая пры яго апецы сапраўды расцвіла — храмамі, званіцамі і сваім унікальным украінскім барочным абліччам», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Іван Мазепа — гетман Войска Запарожскага ў 1687‑1709 гадах. У Расійскай Імперыі, СССР і сучаснай Расіі яго традыцыйна лічылі здраднікам пасля таго, як ён у 1708 годзе ўступіў у саюз са шведскім каралём Карлам XII супраць Пятра I.

Пасля паразы ў Палтаўскай бітве 1709 года імя Мазепы было падвергнута анафеме ў Расійскай праваслаўнай царкве і на доўгія стагоддзі стала ў расійскай гістарычнай традыцыі сімвалам здрады.

У той жа час у сучаснай Украіне Мазепу часцей за ўсё разглядаюць як выбітнага дзяржаўнага дзеяча, мецэната на карысць культуры і царквы, сімвал барацьбы за аўтаномію ўкраінскіх земляў.

Помнік яму мае з'явіцца ў цэнтры Кіева — у раёне бульвара Шаўчэнкі, недалёка ад месца, дзе да 2013 года стаяў помнік Леніну, знесены падчас Еўрамайдану.

Каментары5

  • дэкаланізацыю не спыніць
    28.06.2026
    маскве і нашым служкам імперыі, вам дэкаланізацыю не спыніць. Ну так вы трохі запаволілі яе ў РБ алеж хутка усё будзе па нашаму, Беларусь будзе Беларускай
  • Бальшавіцкі джыхад: акупацыя БНР , вайна з Эстоніей, Фінляндыей, Галадамор, Курапаты
    28.06.2026
    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з
    🇷🇺 ардой ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
    маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
    ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Бальшавіцкі джыхад: акупацыя БНР
    , вайна з Польшай , Эстоніей , Фінляндыей, Галадамор, рэпрэсіі, Курапаты, генацыд. 1991, Новая эмпэрыя , алеграхі, карупцыя , эмперыялізм ...І нaрэшце захоп 1/3 Азербалджана, Молдовы, Грузіі , анексія Крыма, вайна на Дамбасe, вайна, вайна, вайна ....
  • Яўген Жыхар
    28.06.2026
    А ў Беларусі далей сотні помнікаў Леніну, пра вуліцы і плошчы не кажучы, а яшчэ іншых камуністаў, бо беларусы не асудзілі камунізм і цяпер маюць працяг саўка ў РБ.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць