У Еўропе ўпершыню ўхваленая камерцыйная генатэрапія
Еўрапейская камісія ўпершыню ўхваліла для камерцыйнага выкарыстання генатэрапію — метад лячэння, з дапамогай якога выпраўляецца памылка ў генетычным кодзе чалавека.
Еўракамісія дазволіла невялікай галандскай кампаніі продаж лекаў ад рэдкага захворвання, якое робіць чалавека няздольным пазбавіцца ад лішняй вагі. У склад прэпарата пад назвай Glybera ўваходзіць вірус, які заражае цягліцавыя клеткі працаздольнай копіяй пашкоджанага гена.
Каментары