Грамадства2727

Сёстры Груздзевы: Мы не ведалі, што нас сабралі на інаўгурацыю

Фота mk.ru

Сёстры Аляксандра і Валянціна Груздзевы ў інтэрв'ю mk.ru расказалі, як апынуліся на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Як вядома, яна не анансавалася.

Спявачкі кажуць, што іх запрасілі ў музей Вялікай Айчыннай вайны на нейкае мерапрыемства, нібыта нават для «стварэння партыі» (Груздзевы — прыхільніцы Лукашэнкі).

«Напярэдадні інаўгурацыі позна ўвечары нам патэлефанавалі і паведамілі, што 23 верасня мы павінны прыехаць у Музей Вялікай Айчыннай вайны на нейкае пратакольнае мерапрыемства. Папярэдзілі, што форма адзення — парадная, параілі зрабіць прычоску, нафарбавацца, таму што плануецца пратакольная здымка, — распавядаюць Груздзевы. — Сказалі, што трэба абмеркаваць сітуацыю ў краіне, можа, нават партыю якую створым. Мы зразумелі, што трэба быць на месцы ў 9 раніцы».

Груздзевы кажуць, што ў музеі сабраліся акцёры, артысты і прадстаўнікі культуры. Іх адвезлі ў Палац Незалежнасці і паабяцалі «маленькі сюрпрыз». Там ва ўсіх забралі мабільныя тэлефоны. Груздзевы меркавалі, што будзе «звычайная» сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. На крэслах яны знайшлі паперкі са сваімі прозвішчамі. Побач з імі быў Аляксандр Саладуха, які нібыта таксама не падазраваў, што трапіў на інаўгурацыю.

Сёстры Груздзевы падчас інаўгурацыі Лукашэнкі.

«І раптам у залу зайшоў прэзідэнт, — расказваюць Груздзевы. — …Наталля Качанава абвясціла ў мікрафон, што сёння адбудзецца інаўгурацыя».

Пасля выступу Лукашэнкі і прысягі прысутных «папрасілі прайсці ва ўнутраны дворык, дзе стаялі вайскоўцы са стрэльбамі». Пазней артыстаў зноў адвезлі ў музей.

Каментары27

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць