Эканоміка77

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Два дні таму здарыўся рэдкі тэхнічны збой — у людзей спісалі грошы з банкаўскіх карт, напалохаўшы масу кліентаў трох дзяржаўных банкаўскіх гігантаў: Беларусбанка, Белінвестбанка і Белаграпрамбанка. Але што ў рэальнасці адбылося? Як гэта выглядала тэхнічна? Чаму не закранула прыватныя банкі? І чаму ў адных спісалася па 80 капеек, а ў іншых — па пару тысяч рублёў? 

Праблема была на баку Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, чыімі паслугамі карыстаюцца дзяржаўныя банкі. Нацбанк патлумачыў, што прычына была ў некарэктным абнаўленні, але больш дэталяў не прывёў. 

Дадатковай інфармацыяй з «Нашай Нівай» падзяліліся інфармаваныя суразмоўцы з банкаўскай сферы.

Па іхніх словах, сітуацыя выглядае так. 

Працэсінгавы цэнтр у рэальным часе апрацоўвае транзакцыі і збірае інфармацыю аб аплатах, якія робяцца карткамі.

Працэсінгавы цэнтр не мае доступу да рахункаў, яго задача — дакладна падлічыць, хто каму колькі заплаціў ці перавёў, а ў канцы банкаўскага аперацыйнага дня перадаць гэтую інфармацыю банку, каб той правёў адпаведныя спісанні з рахункаў сродкаў, якія да таго былі толькі зарэзерваваныя, а не спісаныя. Таксама на падставе атрыманай інфармацыі праводзяцца разлікі на міжбанкаўскім рынку. 

Уся гэтая інфармацыя паступае ў банк выглядзе гэтак званага клірынгавага файла. І рэальна сродкі спісваюцца на наступную раніцу пасля таго, як быў зроблены плацёж.

Што ж здарылася 9 ліпеня? 

«У выніку абнаўлення сістэмы клірынгу ў фактычна адасланым у банкі файле наслаіліся траты кліентаў не толькі за апошні аперацыйны дзень, але і за папярэднія дні. Такім чынам, па другім і трэцім коле былі спісаныя да таго ўжо спісаныя сродкі», — паведаміў суразмоўца «Нашай Нівы».

Гэта тлумачыць і тое, чаму не кожны карыстальнік гэтых банкаў сутыкнуўся з праблемай і чаму ў кожнага былі розныя, здавалася б, адвольныя спісанні. Проста калі ў чалавека ўвогуле не было аперацый па карце за апошнія дні, то ў яго і не было змены баланса. А чым большыя яны былі ў папярэднія дні, тым больш спісалася 9 ліпеня. 

Кліенты прыватных банкаў не пацярпелі, таму што прыватныя банкі маюць свой працэсінг.

Так выглядае цяпер раздзел «Навіны» на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра

Памылку ў файле суразмоўцы тлумачаць чалавечым фактарам. 

«Працэсінгавы цэнтр сам піша код і робіць гэта нармальна, там не дылетанты. Але як гэта бывае — папраўлялі адно, зляцела іншае. Не заўважылі адразу, потым доўга пералічвалі назад», — патлумачылі «Нашай Ніве».

Каментары7

  • каму прабачце, пані Іра?
    11.07.2025
    Іра, Рана ці не рана для мяне другасна. А вось каму - першасна. Ворагу скажаш - сваіх загубіш.
  • Хачу ўсё ведаць
    11.07.2025
    Сродкі "па другім і трэцім коле" былі спісаны куды? Каму? Тым жа магазінам?
  • Ыван
    11.07.2025
    Ясно. Понятен. Хотели подтырить всего по 80 копеечек, но накатили не то обновление.

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й15

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 21

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?2

Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла3

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам патануў у цемры. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й15

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць