Грамадства9696

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Сяргей Ціханоўскі патлумачыў, чаму не ўзяў паўзу пасля вызвалення, выказаў свой погляд на тое, што трэба было рабіць у 20-м годзе і адказаў на крытыку на адрас Святланы Ціханоўскай.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Радыё Свабода

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Сяргей Ціханоўскі прызнаўся, што неаднаразова чуў прапановы адпачыць, але ён лічыць, што гэта можа толькі пашкодзіць:

«Мне прапануюць: «Вазьмі паўзу на паўгода». Гэта шмат хто кажа, у тым ліку і палітыкі. «На паўгода адпачні, увайдзі ў курс, здароўе папраўляй», яшчэ нешта. Акей. Але потым Сяргей Ціханоўскі нічога не зробіць».

Па словах блогера, «рэжым нават хацеў і ўпрошваў амерыканцаў, каб я месяц маўчаў. Я як гэта пачуў, адразу кажу: «Якое маўчаў! Калі яму гэта выгадна, я ні ў якім разе не павінен маўчаць».

Ціханоўскі сцвярджае, што першыя вынікі яго дзейнасці можна будзе ўбачыць ужо ў бліжэйшы час:

«За паўгода вы паглядзіце. У Трампа ж ёсць 100 дзён дзейнасці? У іх прынята, калі прэзідэнт прыходзіць, [ацэньваць] першыя 100 дзён, што ён паспеў зрабіць.

Давайце возьмем 100 дзён Ціханоўскага. Пабачым, што я паспеў зрабіць. Тады ўжо можна будзе паказаць, якую падрыхтоўку я зрабіў. І можна будзе ўжо казаць і пра планы. Я думаю, 100 дзён, тры месяцы, якраз у сябе прыйсці, запусціць нейкія працэсы, даць справаздачу. (…) За свае словы я адказваю».

Па словах Ціханоўскага, да абяцанага ім удару па рэжыме, засталося тры тыдні. Ён не атрымаў падтрымкі ў тым аб'ёме, якога чакаў. Аднак, у яго «ў чатыры ці пяць разоў больш падтрымкі валанцёраў» і «гэта ў разы болей, чым было ў 2020-м годзе».

«Калі вы памятаеце, у ініцыятыўнай групе, якая потым стала ініцыятыўнай групай Святланы, [было] ўсяго 200 чалавек. А тут мы ўжо маем 450, амаль 500 ужо, мусіць, на сённяшні момант. (…) І гэта людзі, якія цвёрда стаяць на сваіх пазіцыях, вераць, давяраюць і гатовы дзейнічаць», — даводзіць Ціханоўскі.

Што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Згадваючы 2020-ты год, Ціханоўскі адзначае:

«Хаджэнне па нядзелях, якое мы рабілі павінна было скончыцца ў чэрвені.

Потым хтосьці там, нейкае дзіця, баязлівец, рассылала праз тэлеграм-канал: «Давайце па нядзелях выходзіць» (Ціханоўскі пасля выхаду інтэрв’ю патлумачыў, што меў на ўвазе Рамана Пратасевіча, паколькі той падчас візіту да Ціханоўскага за кратамі казаў, што гэта ён арганізоўваў пратэсты. — НН).

Трэба было выходзіць 10-га жніўня раніцай і не сыходзіць ужо, як у Арменіі. За тры дні, [якія] мы б там пастаялі, мы б атрымалі не больш, чым мы атрымалі, разумееце».

На погляд Сяргея, калі б у жніўні 20-га на волі заставаўся «хоць адзін які-небудзь лідар, ён бы гэта сказаў». Але на той час Лукашэнка «ў адну каструлю кінуў» «і блогераў, і Статкевіча, і Севярынца».

Блогер выказвае незадаволенасць тым, што цяпер за вызваленне палітыкаў змагаецца невялікая колькасць тых, хто выехаў.

«Разумееце, гэтыя людзі сядзяць, і яны думаюць, што вы тут за іх змагаецеся кожны дзень. Офіс Святланы Ціханоўскай змагаецца за іх кожны дзень? Змагаецца. Латушка са сваёй камандай змагаецца? Змагаецца. «Белпол» змагаецца? Змагаецца. Іншыя, я ведаю, арганізацыі. Нават «Вольны хор» змагаецца. Бясплатна выязджае на гэтыя мерапрыемствы, дзе спявае, зараджае. Змагаецца.

А ўсе астатнія? Ну гэта ўсяго колькі чалавек? 200. Ну, праваабаронцы яшчэ. Там ёсць за кадрам шмат людзей. Але ўсё роўна гэта не тыя сотні тысяч, якія з'ехалі. Людзі ўжо жывуць іншым жыццём. Яны «забілі», яны кінулі».

Па словах Ціханоўскага, у любога палітвязня будзе расчараванне, «магчыма, не такое вялікае. (…) Але тым не менш усе адчуваюць, што вы ўжо ў іншым вымярэнні жывяце, а мы проста там засталіся, у 2020-м».

Сам блогер адзначае, што задаволены тым, што «застаўся там», «не прайшоў нейкі шлях, у якім бы цяпер патух і сядзеў таксама на нейкіх роліках», на вокладку якіх ставіў бы тое, што сказаў Лукашэнка, каб на іх клікалі.

Пра крытыку на адрас Ціханоўскай

Падчас інтэрв'ю Ціханоўскі выказаў сваё стаўленне да Пазняка і іншых людзей, якія «абражаюць нашых лідараў, тых, хто сапраўды працуе і не здаецца столькі гадоў»:

«Для мяне гэта злачынства. Злачынцы. Нельга так рабіць. Я проста іх не буду заўважаць».

Блогер прапануе:

«Сябры, давайце мы пераможам вось гэты рэжым, а потым ідзіце, удзельнічайце ў дэмакратычных працэдурах, у выбарах — я не хачу, і Святлана казала, што не хоча, — і Зянон няхай удзельнічае, можа, і за яго нейкі там працэнт прагаласуе да таго часу».

Што тычыцца крытыкі ў яго адрас, то Сяргей даводзіць, што «нельга абвінавачваць чалавека, які хоча хутка наперад рвацца ў тым, што ён там узарваўся». Пры гэтым на крытыку «нармальна рэагуе».

Каментары96

  • чего вам еще надо?
    10.07.2025
    Офіс Святланы Ціханоўскай змагаецца за іх кожны дзень? Змагаецца

    а, ну тогда ладно
  • -)
    10.07.2025
    Усе гэтыя карнавалы ладзілі бабарыканцы, Калесьнікава, Латушка, Алексіевіч і г .д. з той кампаніі. І гэта няпраўда што нікога не было, хто заклікаў да сапраўднага майдану (той жа Някляеў). Але іх нават і бачыць не жадалі. Ты спачатку даведайся праўду, "палітык"
  • Шкада людзей
    10.07.2025
    Сабраў 500 чалавек

Цяпер чытаюць

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца16

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Усе навіны →
Усе навіны

Канал губазікаўцаў абвяргае інфармацыю пра спробу атручвання арабскага блогера ў Беларусі2

На Случчыне нашэсце смаўжоў12

У Туле здзейснены замах на кіраўніка кампаніі-распрацоўшчыка БПЛА2

У Мінску затрымалі крымінальнага аўтарытэта, які адбіраў кватэры ў мінчан. Частка грошай ішла ў расійскі абшчак8

На будоўлі ў Мінску абрынуліся будаўнічыя рыштаванні — загінуў чалавек

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка17

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

Беларусцы на рахунак прыйшло дзевяць мільярдаў рублёў2

Арыштавалі Аркашу — галоўнага падазраванага ў збіцці да смерці навукоўца ў Екацярынбургу14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца16

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць