Рэшткі дрона ўпалі ў раёне Зябраўкі.

У Гомельскім раёне ў ноч на 12 ліпеня быў збіты невядомы беспілотнік, паведамляе «Флагшток».
Рэшткі дрона ўпалі ў раёне Зябраўкі каля гадзіны ночы. Хто менавіта і якім спосабам збіў апарат — невядома.
Украінскія маніторынгавыя каналы перад гэтым не паведамлялі пра ўварванне дронаў у паветраную прастору Беларусі. Гэта можа сведчыць пра тое, што быў збіты малапрыкметны для ўкраінскіх радараў беспілотнік — напрыклад, расійская «Гербера».
За дзень да гэтага, позна ўвечары 11 ліпеня ў Рэчыцкім раёне беларускі знішчальнік спрабаваў збіць дрон, падобны да расійскага шахеда.
Людзі з розных раёнаў публікавалі таксама відэа з расійскімі дронамі, што заляцелі ў Беларусь.
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары