Свет33

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія

Заморская тэрыторыя Францыі атрымае аўтаномію, але не поўную незалежнасць

Фота: commons.wikimedia.org

Палітычныя рухі Новай Каледоніі абвясцілі аб заключэнні пагаднення аб стварэнні новай дзяржавы, але не цалкам незалежнай ад Францыі.

На ўскраіне Парыжа перамовы па Новай Каледоніі завяршыліся кампрамісам — краіне далі аўтаномію, але не поўную незалежнасць, паведамляе Politico.

Жыхары астравоў могуць мець падвойнае грамадзянства. Новай Каледоніі дэлегуюць паўнамоцтвы весці сваю палітыку ў галіне міжнародных адносін.

Цяпер гэтаму пагадненню трэба прайсці рэферэндум у Новай Каледоніі і галасаванне ў французскім парламенце.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон напісаў у твітары, што абмеркаванні ішлі больш чым 10 дзён. Ён назваў пагадненне гістарычным.

Жыхары Ціхаакіянскага архіпелага і былой французскай калоніі даўно спрачаліся адносна будучыні сваёй краіны. Нашчадкі французаў хочуць, каб Парыж захаваў уладу, а карэнны народ канакаў імкнецца да самавызначэння.

У траўні 2024 года ў Новай Каледоніі прайшлі беспарадкі пасля таго, як парламент Францыі прыняў закон аб змене парадку выбараў у мясцовы заканадаўчы сход. Згодна з папраўкамі, права голасу атрымалі прыезджыя з Францыі, якія пражылі ў Новай Каледоніі 10 гадоў.

На рэферэндуме 2021 года ў Новай Каледоніі большасць прагаласавала за адмову ад незалежнасці ад Францыі.

Каментары3

  • 12.07.2025
    У мяне дэжавю . Здаецца яна ўжо была .
    Гэтая " Новая Каледонія " у мяня яшчэ марка паштоўка яе была . Ці я нешта пераблытаў ?
  • Кек
    12.07.2025
    Короче, политические партии наплевали на результаты референдума. Понятно, что хочется власти) Кресло куда важнее результатов народного голосования)
  • Барадзед
    12.07.2025
    Прекрасные острова, хотя и дорогие. В Орле и Решке есть выпуск про Новую Каледонию.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць