Архіў

Горадня працягвае змагацца

«Хто цяпер мае ўладу? Былыя старшыні райвыканкамаў з магілёўскай глыбінкі. Што яны бачылі? Вось і думаюць, што плітка — гэта паказчык культуры, а асфальт — цывілізацыя».

Надрукаваны ў «НН» артыкул В.Руселіка «Горадня падае SOS» (№39, 21 кастрычніка) прабіў дзірку ў маўчаньні вакол «рэканструкцыі» гістарычнага цэнтру самага прыгожага гораду Беларусі. Піша Янка Лялевіч з Горадні.

Перадрукаваны на некалькіх гарадзенскіх сайтах, артыкул выклікаў прыхільную рэакцыю месьцічаў.

Працытуем некалькі выказваньняў: «Хто цяпер мае ўладу? Былыя старшыні райвыканкамаў з магілёўскай глыбінкі. Што яны бачылі? Вось і думаюць, што плітка — гэта паказчык культуры, а асфальт — цывілізацыя? Любы эўрапейскі горад ганарыцца тым, што ў яго ёсьць брукаваныя вуліцы, нават выклікаюць брукароў-спэцыялістаў за дурныя грошы, каб клалі брук».

«Валера Руселік мае рацыю. Чаго яны разьбіраюць вуліцы, якія прастаяць яшчэ 100 год? Лепш зрабілі б тое, што патрабуе рамонту. Да таго ж плацім за гэта мы, падаткаплатнікі. Прэч брудныя рукі ад чыстай і сьветлай мінуўшчыны Горадні».

Застаецца пашкадаваць, што інфармацыйны вакуўм (найперш праз адсутнасьць незалежнай прэсы) не дазваляе зрабіць гэтую інфармацыю больш даступнай жыхарам гораду і арганізаваць сапраўды шырокую дыскусію аб тым, як мае выглядаць наш горад.

У кастрычніку некалькі маладых гарадзенцаў, выйшаўшы на вуліцы гораду, за тры дні сабралі трыста подпісаў пад заклікам да ўладаў перагледзець пляны па «рэканструкцыі» гораду. Ліст, у якім сьцьвярджалася неабходнасьць спыніць разбурэньне традыцыйнай пляніроўкі Савецкай плошчы, быў накіраваны ў гарсавет і мэру гораду. Даць афіцыйны адказ улады адмовіліся, замест гэтага у газэце «Вечерний Гродно» надрукавалі інтэрвію з архітэктарам гораду, якое выглядала, хутчэй, на адпіску. У інтэрвію гаварылася, што пляны па стварэньні пешаходнай зоны ў цэнтры гораду рэалізаваць пакуль немагчыма праз адсутнасьць сродкаў — гэта пэрспэктыва наступных дзесяці гадоў, але пакуль найбольш важнае тое, што ў працэсе рэканструкцыі плошчы не пацярпелі падмуркі гістарычных будынкаў, якія можна будзе некалі рэстаўраваць.

Але «рэканструкцыя» яшчэ не завяршылася, падземны пераход пад былой Мяшчанскай пабудаваны напалову. Выхад зь пераходу на другім баку вуліцы, які пачнуць будаваць толькі ў наступным годзе, павінен трапіць акурат на адзін з флігеляў знакамітага палацу Радзівілаў. Як бы не прыйшлося спадару галоўнаму архітэктару хутка адмовіцца ад сваіх слоў. Як выйдуць улады з гэтага становішча, пакажа час, а мы абавязкова праінфармуем аб гэтым грамадзтва.

Разбурэньне гістарычных будынкаў у цэнтры працягваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць