У Віцебску ратавальнікі выязджалі па паведамленні пра задымленне ў раёне вуліцы 2‑я Прыбярэжная.

Фота: МНС
Там гарэлі шыны і сухая расліннасць.
Для ліквідацыі ўзгарання задзейнічаны тры адзінкі тэхнікі МНС. Вядома, што тэрыторыя, дзе адбылося задымленне, арандная. Цяпер устанаўліваецца арандатар.
У МНС дадалі, што пацярпелых няма.
Каментары