Афіша

Ноч беларускай літаратуры ў Музеі Купалы — 22 лютага

22 лютага, а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Мінск, вул. Купалы, 4) запрашае прыняць удзел у «Ночы беларускай літаратуры», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Адмысловая літаратурная кавярня падорыць кожнаму аматару сапраўднага мастацтва магчымасць адчуць смак беларускага слова, наталіцца мілагучнасцю аўтарскай песні.

Імпрэза пройдзе ў фармаце свабоднага мікрафона. Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх літаратараў, але і прадставіць на суд аўдыторыі свае творы.

Падчас «Ночы беларускай літаратуры» прагучаць творы маладых літаратараў суполкі «Літаратурнае прадмесце» пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай, удзельнікаў паэтычнага гуртка «Альтанка» пад кіраўніцтвам Ірыны Багдановіч, аўтараў часопіса «Маладосць», лаўрэатаў конкурсу аўтарскай песні Сяргея Башлыкевіча, гуртоў «Нельга забыць» і «аРБа».

Адчуйце ўтульную атмасферу літаратурнай кавярні за кубачкам гарбаты! Падарыце адзін аднаму добры настрой зімовым вечарам!

Уваход: 6 000 руб.

P. S. Для наведвальнікаў са сваім салодкім пачастункам уваход вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры3

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Усе навіны →
Усе навіны

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

Рыбінск у агні і чорным дыме — беспілотнікі атакавалі стратэгічнае нафтавае сховішча12

Марыя з Гродна папрасіла ў сацсетках сукенку на выпускны. У адказ ёй прапанавалі цэлы гардэроб — бясплатна7

Пакуль першая сенсацыя мундыялю: Аўстралія перамагла Турцыю3

Зяленскі падпісаў закон аб скасаванні абароны рускай мовы ва Украіне. Што гэта азначае33

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры3

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць