Вайна77

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж

Раніцай 14 чэрвеня ў Рыбінскім рэгіёне Яраслаўскай вобласці Расіі пасля начной атакі беспілотнікаў выпаў чорны дождж. Нафтавая плёнка пакрыла прыватныя дамы, садовую мэблю, цяпліцы і расліны ў агародах.

Выпадзенне брудных ападкаў зафіксавана ў садовых таварыствах у раёне вёскі Волкава, піша 76.ru. Гэты населены пункт месціцца прыкладна за 20 кіламетраў ад Рыбінска і ўсяго за некалькі кіламетраў напрамую ад атакаванага аб'екта.

Мясцовыя жыхары шакаваныя маштабамі забруджвання.

«Я ў шоку. Прыехалі, а ў нас уся дача, наогул усё ў гэтым мазуце. Усе расліны, усё. «Дождж» прайшоў», — распавяла журналістам мясцовая дачніца.

Мяркуючы з кадраў, якія публікуюць у сацыяльных сетках, шчыльная чорная плёнка пакрыла лісце дрэў і кустоў, хатніх жывёл, садовыя пабудовы.

«Мы зусім не ведаем, што рабіць. Гэта гады працы, дзясяткі тысяч рублёў, столькі догляду за садам», — скардзяцца пацярпелыя расіяне.

Экалагічнае надзвычайнае здарэнне стала вынікам начной атакі дронаў. Магутны пажар успыхнуў на камбінаце «Тэмп» — сховішчу нафтапрадуктаў Дзяржрэзерву РФ, дзе захоўваліся вялікія аб'ёмы паліва.

Выглядае, што падчас выбуху і пажару велізарная колькасць прадуктаў гарэння і часціц нафтапрадуктаў была выкінута ў атмасферу, а пасля выпала на суседнія вёскі разам з ападкамі.

Нафтавыя дажджы ў красавіку ішлі ў Туапсэ пасля ўдараў па нафтабазе.

Каментары7

  • КАЗАЛІ імперыялісты ХАЙ камяні з неба
    14.06.2026
    а што ў гэтым дрэннага ? КАЗАЛІ (pasla Kryma) імперыялісты ХАЙ "камяні з неба" ...
  • Огоньку бы еще туда
    14.06.2026
    И будет полная гойда!
  • лапата
    14.06.2026
    Туапсінскі цыклон накрывае рэгіёны рыфы.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць