Вайна77

У Расіі гарыць буйны хімічны завод

У ноч на 14 чэрвеня Расію зноў атакавалі беспілотнікі. Адным з галоўных аб'ектаў удару стаў Новамаскоўскі хімзавод «Азот» у Тульскай вобласці. Там пасля серыі выбухаў пачаўся пажар. Пра гэта паведамляюць маніторынгавыя каналы, а таксама губернатар рэгіёна Дзмітрый Міляеў.

Паводле версіі мясцовых уладаў, на тэрыторыю прамысловага аб'екта ўпалі абломкі збітых дронаў. Маніторынгавыя групы і кадры ад відавочцаў сведчаць пра сур'ёзны пажар на тэрыторыі гэтага хімічнага гіганта.

Завод «Азот» з'яўляецца адным з найбуйнейшых профільных прадпрыемстваў у Расіі. Акрамя вытворчасці цывільнай прадукцыі, такой як мінеральныя ўгнаенні, аміяк і метанол, прадпрыемства вырабляе азотную кіслату і адмысловую хімічную сыравіну. Гэтыя кампаненты напрамую пастаўляюцца на расійскія вайсковыя заводы для стварэння выбуховых рэчываў і боепрыпасаў для патрэб войска, што робіць аб'ект важнай часткай ваенна-прамысловага комплексу краіны.

Таксама была атакаваная нафтабаза ў Рыбінску Яраслаўскай вобласці. 

Гэтай жа ноччу пра выбухі і працу сістэм супрацьпаветранай абароны паведамлялі жыхары і іншых расійскіх рэгіёнаў. У прыватнасці, у Смаленскай вобласці пад удар беспілотнікаў, імаверна, патрапіла чыгуначная інфраструктура ў горадзе Вязьма, якая актыўна выкарыстоўваецца для вайсковых і грузавых перавозак.

Акрамя таго, у горадзе Арол пасля чарговай атакі загарэўся шматпавярховы жылы дом. Інфармацыя пра магчымых пацярпелых удакладняецца.

Каментары7

  • Ясь
    14.06.2026
    Гары-гары ясна
  • Как приятно читать такие новости
    14.06.2026
    «Обломки» украинских дронов такие мощные, что всегда приводят к горению на России.
  • а што ў "саюзнічка"?
    14.06.2026
    Халера яе бяры тую рашку з яе заводамі. Адно што ў нас хімічныя вытворчасці ў буйных гарадах, і лука, цягнучы Беларусь далей у вайну, стварае рэальную небяспеку падобных налётаў з наступствамі для здароўя грамадзян і экалогіі. І штосьці я не бачыў навінаў пра вучэнні МНС па ліквідацыі такіх катастрофаў. Усё больш мянтоў на разгоны акцый дрэсіруюць ці з рускімі вайсковыя вучэнні ладзяць. Абы ўлезці, а далей у Аман, і гары яна гарам тая Беларусь - такі план, трэба меркаваць?

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць