Спорт33

Пакуль першая сенсацыя мундыялю: Аўстралія перамагла Турцыю

Пакуль самы вогненны матч чэмпіянату.

Нестары Іранкунда дае майстар-клас туркам. Фота: Richard Heathcote / Getty Images

На 27‑й хвіліне лік адкрыў ураджэнец Танзаніі Нестары Іранкунда — рыхтык бразілец Вінісіюс Жуніёр, ды яшчэ ў жоўта-зялёнай форме.

Іранкунда гуляе за «Уотфард» з другога англійскага дывізіёна, які ў свой час купіў і быў дырэктарам сэр Элтан Джон.

Потым Турцыя 60 хвілін атакавала вароты Аўстраліі, тыя мужна і талкова адбіваліся, а найбольш геройстваваў галкіпер «Мельбурна» Патрык Біч.

А на 75‑й хвіліне адбылася контратака «сокеруз», і Конар Меткалф з «Санкт-Паўлі», што пакідае Бундэслігу, з 25 метраў пацэліў у варожую браму — 2:0.

У наступным туры ў гэтай групе 19 чэрвеня згуляюць Аўстралія з ЗША, а Турцыя з Парагваем 20 чэрвеня.

Нагадаем, што ўчора ЗША з буйным лікам выйгралі ў Парагвая 4:1.

Сёння на чэмпіянаце свету пройдуць яшчэ два матчы: Германія — Кюрасаа (20:00) і Нідэрланды — Японія (23:00).

Каментары3

  • VW
    14.06.2026
    Бразілія - Марока 1:1.
    Чаму не сенсацыя?
  • BYD
    14.06.2026
    VW, Марокко на 4 месте в мировом рейтинге. Какая это сенсация? Но, к слову, Австралия не слабее турков. Это тоже не сенсация. Порядок и сила побили технику и эгоизм.
  • 20 год у аффсайдзе
    14.06.2026
    Турцыя і Аўстралія побач у рэйтынгу, таму гэта не сенсацыя.
    Яны проста цяпер памяняліся месцамі.

    Чампіянат свету - гэта еўрапейскі футбол.

    Туркі большасць гульцоў з еўрапейскіх акадэмій, палову нарадзіліся і выраслі ў Еўропе.

    Тое ж Марока, усе гульцы - выхаванцы еўрапейскага футболу, і акрамя 2, нават нарадзіліся ў Еўропе. І так амаль уся Афрыка, акрамя ПАР. Кюрасаа - гэта другая каманда Нідэрландаў, там нікога з Кюрасаа няма.

    Гэта цяпер такі ж бізнэс, як і клубны футбол. Проста гандаль сцягамі з боку нацыянальных федерацый, каб атрымліваць грошы ад турніраў. Ой, твой дзядуля жыў на Арубы, а цябе не клічуць у Галандыю? Хадзі да нас.

    Бразільцы скардзяцца, што ў каманду не беруць хатніх узыходзячых зорачак, а толькі гульцоў якія вядомыя па кар'еры ў Еўропе.

    Хіба вось у Аўстраліі і ЗША яшчэ ёсць гульцы, якія гуляюць дома і могуць неяк выклікаць там пачуцці аб сваёй сістэме выхавання.

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага47

У Кобрыне адбылася аварыя з удзелам двух міліцэйскіх аўто ФОТЫ15

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?8

Насупраць ЗАГСа Савецкага раёна Мінска адкрылася тэматычная зона адпачынку «Шлях да шчасця»5

Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА7

Купілі занядбаны дом, у які не хацелася заходзіць, і ператварылі ў цукерку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць