Вайна1212

Рыбінск у агні і чорным дыме — беспілотнікі атакавалі стратэгічнае нафтавае сховішча

Раніцай 14 чэрвеня пад удар украінскіх дронаў патрапіла Яраслаўская вобласць Расіі. Мэтай атакі ў горадзе Рыбінск стаў камбінат «Тэмп» Расрэзерву са стратэгічнымі запасамі нафтапрадуктаў і паліва. 

Паводле паведамленняў відавочцаў, атака была здзейснена раніцай, пасля чаго над горадам узняліся тры велічэзныя слупы густага чорнага дыму, якія зацягнулі неба.

Камбінат «Тэмп» з'яўляецца закрытай федэральнай дзяржаўнай установай і выконвае ролю стратэгічнай базы-сховішча. На ім у велізарных аб'ёмах захоўваюцца дзяржаўныя запасы нафтапрадуктаў і паліва, прызначаныя для патрэб расійскага войска, чыгункі і экстранных службаў на выпадак надзвычайных сітуацый.

Гэта ўжо не першая спроба знішчыць аб'ект — камбінат знаходзіўся пад атакай беспілотнікаў паўгода таму.

На фоне атакі ў рэгіёне былі прыняты тэрміновыя меры бяспекі. Паводле распараджэння губернатара Яраслаўскай вобласці Міхаіла Еўраева, рух аўтатранспарту па магістралях у бок Масквы быў часова перакрыты. Інфармацыя пра дакладныя маштабы пажару і пацярпелых удакладняецца.

Таксама ноччу быў атакаваны буйны хімзавод «Азот» у Тульскай вобласці. Там пасля серыі выбухаў пачаўся пажар.

Каментары12

  • Ян
    14.06.2026
    Пылаючы крэмль стане нашым світанкам!
  • Indrid Cold
    14.06.2026
    Расея вяртаецца да 19 века! Яны ж плакалі - Расея якую мы згубілі. Ну дык вось - тэхналогічна вы амаль там. А культурна ужо даўно у 17 веку.
  • нарэшце!
    14.06.2026
    гэта проста глябальнае пацяпленьне!

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»15

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць