Афіша

Прэзентацыя каталога фатаграфій Янкі Купалы «Ты гэтых вачэй не забудзь…»

4 красавіка 2013 а 17-й Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на прэзентацыю каталога фатаграфій Янкі Купалы са збору музея Песняра.

Каталог «Ты гэтых вачэй не забудзь…» — першая спроба навуковага апісання фатаграфій паэта. У ім прадстаўлены 206 адзінак захоўвання з фондавай калекцыі «Фотаздымкі Янкі Купалы. Янка Купала ў групавых фотаздымках». Многія з фатаграфій утрымліваюць дарчыя надпісы, якія раскрываюць узаемаадносіны Янкі Купалы з вядомымі асобамі.

Выданне змяшчае як шырокавядомыя фатаграфіі першага народнага паэта Беларусі, так і ўнікальныя, якія публікуюцца ўпершыню.

Адметнасцю каталога з’яўляецца наяўнасць побач з выявамі Янкі Купалы ўспамінаў і дакументальных матэрыялаў пра паэта, гісторыю стварэння пэўнай фатаграфіі, падзеі з жыцця творцы. Гэта дае магчымасць не толькі даведацца, як выглядаў Янка Купала ў розныя гады, але і ўявіць асяроддзе паэта, яго адносіны да падзей, які адбываліся ў краіне і ўплывалі на лёсы людзей.

Каталог фатаграфій Янкі Купалы «Ты гэтых вачэй не забудзь…» — унёсак супрацоўнікаў музея паэта ў справу зберажэння і папулярызацыі Купалавай спадчыны і далучэння да яе шырокіх колаў грамадства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі падпісаў закон аб скасаванні абароны рускай мовы ва Украіне. Што гэта азначае33

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць