Грамадства1111

Севярынца асудзілі на 17 сутак

І дадаткова далі 20 базавых велічынь штрафу.

Сёньня ў Баранавіцкім раённым судзе быў пакараны адміністрацыйным арыштам і штрафам моладзевы лідэр Павал Севярынец. Ён быў затрыманы раніцай ля суду, у якім судзяць Яраслава Грышчэню.

Паўлу інкрымінавалі парушэньне трох пунткаў адміністрацыйнага кодэксу: дробнае хуліганства («сьвістаў у сьвісток», паводле словаў супрацоўнікаў міліцыі), яго таксама абвінавацілі ў арганізацыі несанцыянаванага пікетаваньня пад будынкам суда і супраціве міліцыі.

Такім чынам Павал Севярынец асуджаны на 17 сутак: двое сутак далі за «сьвісток», 15 — за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі. Пакаралі таксама штрафам у 20 базавых велічыняў (620 тыс. рублёў) — за супраціў міліцыі.

Нагадаем, што гэта ўжо трэція адміністрацыйныя суткі Паўла пасьля таго, як ён у пачатку чэрвеня вызваліўся з «хіміі» ў Полацкім раёне. Напярэдадні 27 ліпеня — угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце — ён быў схоплены ля станцыі мэтро «Пушкінская» разам з А. Шэіным. Пры вобшуку ў хлопцаў знайшлі ўлёткі, што заклікалі прыйсьці на акцыю. Павал быў асуджаны на 15 сутак. Выйшаў на волю 7 жніўня.

20 жніўня ён быў затрыманы ў Берасьці падчас прэзэнтацыі сваёй кнігі «Лісты зь лесу». За арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства Павал быў асуджаны на 15 сутак і выйшаў на волю 4 верасьня.

Цяпер новы тэрмін.

Каментары11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць