Грамадства1111

Менгарвыканкам задумаўся наконт Эўрапейскага маршу

Сёньня чыноўнікі Менгарвыканкаму сустрэліся з заяўнікамі правядзеньня 14 кастрычніка «Эўрапейскага маршу за Свабоду». Адказ яны дадуць заўтра.

Сёньня чыноўнікі Менгарвыканкаму сустрэліся з заяўнікамі правядзеньня 14 кастрычніка «Эўрапейскага маршу за Свабоду».

Прадстаўнікі гарадзкіх уладаў паведамілі, што нельга зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы і каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Паводле іх, гэта можа стварыць пагрозу грамадзкаму парадку, бо абодва месцы знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад уваходаў у мэтро.

Старшыня аргкамітэту правядзеньня Эўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч не пагадзіўся з засьцярогамі ўладаў наконт пляцоўкі каля бібліятэкі і спаслаўся на тое, што там праводзяцца рэгулярна праводзяцца масавыя афіцыйныя мерапрыемствы.

Разам з гэтым заяўнікі акцыі паведамілі, што могуць зьмяніць месца збору — замест Кастрычніцкай плошчы будуць зьбірацца каля сквэру Янкі Купалы, дзе няма ўваходу ў мэтро. Адтуль яны пройдуць як і плянавалася — праспэктам Незалежнасьці да Нацыянальнай бібліятэкі.

Чыноўнікі папрасілі на роздум суткі і запрасілі заяўнікаў акцыі прыйсьці па адказ заўтра.

На сустрэчы прысутнічаў намесьнік гарадзкога пракурора Аляксей Стук, а таксама начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Генадзь Курбека.

Радыё Свабода

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць