Грамадства2828

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах

У каментарах яму адказалі.

Ілюстрацыйны здымак: lookby.media

Мінскі ілюзіяніст Дзяніс Ляшкоў у сацсетцы Threads выказаў сваё здзіўленне дрэс-кодам гасцей аднаго з сталічных рэстаранаў. Мужчына задаўся пытаннем, ці нармальна прыходзіць у спартыўным адзенні.

«Сёння хадзілі з жонкай у рэстаран (даволі добры ў Мінску) і былі ў шоку ад гасцей. 90% у джынсах, спартыўках, байкавых касцюмах. Апроч нас, толькі 2 столікі былі ў сукенках і касцюмах. Гэта я старамодны ці людзі перасталі праяўляць павагу да ўстановы?» — напісаў беларус.

Допіс выклікаў дыскусію. Самы папулярны каментарый (больш за 1200 лайкаў) пакінула дзяўчына, якая па пунктах пералічыла тое, што менавіта яна лічыць праяваю павагі да рэстарана. Сярод іх:

«1. Не гарлапаніць. 2. Не глядзець відэа на тэлефоне з гукам. 3. Не панібрацтваваць і не «тыкаць» персаналу. 4. Не кідацца ежай. 5. Не ламаць зубачысткі і не рваць сурвэткі. 6. Быць ветлівым з гасцямі і персаналам. 7. Аплаціць рахунак. 8. Даць аб'ектыўную зваротную сувязь афіцыянту, калі ён пра яе спытаў. 9. Пакінуць чаявыя (апцыянальна)».

«Быць франтам і ўражваць усіх сваім сурдутам у спіс не ўваходзіць», — рэзюмавала аўтарка.

«А навошта сукенка і касцюм на проста вячэру?»

Яшчэ адзін папулярны адказ, які сабраў звыш пяцісот лайкаў, тычыўся мэтазгоднасці святочнага ўбору:

«Калі гэта не мерапрыемства, а звычайная вячэра/абед у рэстаране, то цалкам нармальна прыйсці ў джынсах, байцы. Я наадварот не разумею людзей, якія надзяваюць «усё найлепшае», каб проста схадзіць паесці».

У каментарах таксама прывялі прыклад еўрапейскіх устаноў, дзе стаўленне да адзення даволі простае:

«Былі з мужам у адным вядомым рэстаране Капенгагена, дзе столікі бранююцца вельмі загадзя і строга па часавых слотах. 90% у джынсах, спартыўках, байкавых касцюмах. Людзі прыйшлі атрымаць задавальненне ад ежы і адпачыць, а не паўдзельнічаць у кірмашы фанабэрыі».

Іншы карыстальнік патлумачыў змены ў грамадстве павагай да ўласнага камфорту:

«Нарэшце людзі пачалі праяўляць павагу да сябе і есці ў тым, у чым ім зручна, а не выціскаць з сябе немаведама што. Меркавалася, што ў рэстаран хадзілі людзі вышэйшага свету, якія апраналіся ў вячэрнія сукенкі і касцюмы, «выгульваючы» новыя камільфо і паказваючы статус адзін аднаму. Але яны і дома хадзілі пры парадзе. Цяпер гэтага не патрабуецца. Я дзіўлюся, чаму вы не на карэце з фурманам прыехалі, вось гэта сапраўды не камільфо!»

Частка чытачоў адрэагавала больш рэзка, адзначыўшы, што ўвогуле не разумее такой праблемы.

«Даражэнькі вы наш. Я іду ў рэстаран, каб пажэрці і добра правесці час з суразмоўцам. На іншых людзей і дрэс-код мне пох*й. А вось у вас, відаць, занадта сумнае жыццё і нецікавы суразмоўца, раз вы сядзелі і разглядалі іншых людзей», — у агрэсіўным тоне напісаў нехта.

Іншая жанчына таксама не падтрымала Дзяніса:

«Вы пайшлі ў рэстаран, каб абмеркаваць знешні выгляд гасцей ці проста добра правесці час удвох? Без крыўд — нібыта малады чалавек, а зудзіце, як бабка на лавачцы».

Іншыя больш стрымана заўважылі: «У рэстаран людзі прыходзяць вячэраць. Там хіба быў дрэс-код?»

«Гэта пра культурны зрух».

Праўда, знайшліся і тыя, хто падтрымаў пазіцыю маладога чалавека:

«Цікавае пытанне. Гэта не пра адзенне. Гэта пра культурны зрух. Што раней лічылася нормай? У 90‑я і 2000‑я рэстаран = падзея. Амаль як маленькае вяселле. Надзяваў касцюм, жонка — сукенку, настрой «выхад у свет». Адзенне было маркерам павагі: да месца, да людзей вакол, да самой падзеі».

З ім пагадзіўся яшчэ адзін карыстальнік: «У людзей зніклі эстэтыка і густ. Вы тут пра павагу да ўстановы сказалі, але прыстойны выгляд — гэта, перш за ўсё, павага да сябе».

Яшчэ адна жанчына падзялілася ўласным назіраннем:

«Так, я таксама ў шоку. Ездзілі ў рэстаран на сняданак, дык я думала, што кіно пра 90‑я здымаюць. Усе ў спартыўных касцюмах, ланцугі вісяць. Жанчына ва ўзросце ў трэніровачных легінсах. І гэта харошы рэстаран, а не кафэ».

«Можа, хопіць двайных стандартаў?»

Пазней аўтар допіса падзяліўся сваімі ўражаннямі ад рэакцыі на яго заўвагу:

«У апошнім пасце чытаю лозунгі дзяўчат: «Хаджу ў чым хачу», «Мне павінна быць зручна», «Убірацца ва ўстанову — гэта старамодна». І ведаеце што?

Згодны. Нахрана касцюмы, сукенкі, абцасы, праўда. Давайце ўсе хадзіць у зручным. Ты прыходзіш на сустрэчу ў расцягнутым спартыўным касцюме, бо табе «камфортна». Я прыходжу ў заляпанай талстоўцы і брудных красоўках, бо мне «таксама так зручна». Мы сядзім насупраць адно аднаго. Два камфортныя чалавекі. Утульненька.

А потым ты пішаш сяброўкам: «Фу, нейкі прыйшоў як бомж, іскры няма». А я пішу сябрам: «Ну, выглядае як суседка па інтэрнаце, ніякага настрою».

Дык можа, хопіць двайных стандартаў? Знешні выгляд — гэта не пра «панты». Гэта пра павагу. Да сябе і да партнёра. Гэта пра пасыл: «Я стараюся дзеля гэтага вечара». Можна, вядома, капнуць глыбей. Можа, ваш «зручны» спартыўны касцюм каштуе як мой заробак, а «нядбайны пучок» — гэта 2 гадзіны ўкладкі? Тады гэта не зручна, гэта проста дарагое прытворства».

Каментары28

  • бабруйчанін
    17.02.2026
    У джынсах байках дастаўку замовіць нейкую ..еду кітайскую італійскую ці у бліжэйшы кабак зайсці .еды .паесці
    Рэстаран гэта паесці па чэрзе другое ..было раней
    Зараз ???
  • 17.02.2026
    Минский иллюзионист Денис Ляшков в соцсети Threads выразил свое...
    Ключевое слово - это его профессия .
    Обман доверчивых людей за их же деньги . Таких даже на общих кладбищах не хоронили. Только за оградой . А тут оскорбили его чувство прекрасного ) Позволю себе от имени всех слесарй высказать : @@@@@########%%%&%#÷÷=

    [Зрэдагавана]
  • Янка
    17.02.2026
    Тут шмат чаго залежыць ад таго, як самая рэстаўрацыя сабе пазіцыянуе. Тут і антураж установы - швейцары, афіцыянты ў адпаведных строях, а ня проста фартуках паверх чаго давядзецца, і цялежкі для страў, і аддзелка памяшкання ад адукаванага дызайнера, а не вырвівокавы ара-цюнінг у стылі кітайскіх вэб-сайтаў альбо наркаманскіх прытонаў, і высакародная ненавязлівая ціхая музыка, а не калгасная філармонія для цётак з начосам з Беларускага саюза жанчын у стылі Ухцінскага альбо Павалій і натуральна бездакорная кухня ад шэфа з мішленаўскімі зоркамі, а не з кулінарнага тэхнікума ў Барысаве. І зразумела жорсткі дрэс-код на ўваходзе як прыкмета прыналежнасці да вышэйшага грамадцтва з выключэннямі хіба што для зорак сусветнай вялічыні кшталту сэра Пола Макартні. Вось толькі пытанне, наколькі доўга падобная установа у Лукастане праіснуе.

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць