Спорт22

Ніводная з беларускіх фрыстайлістак не прабілася ў фінал спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы ў першай кваліфікацыі

Сёння на Алімпіядзе ў Італіі разыгрываюцца медалі ў лыжнай акрабатыцы ў фрыстайле.

Фота НАК

Кваліфікацыя павінна была прайсці ўчора, але была адмененая праз снегапад. Каб трапіць у фінал, трэба ўвайсці ў шасцёрку найлепшых у адной з кваліфікацый.

Ганна Гуськова ў першай кваліфікацыі паказала сёмы вынік з 88,29 баламі. Анастасія Андрыянава — 15‑я (74,02), Ганна Дзяруга — 20‑я (58,9 бала).

Першае месца ў кваліфікацыі ў канадкі Марыён Тэно (108,61), аўстралійка Дэніэль Скот — другая (99,59). Трэцяе месца ў кітаянкі Ксю Шаа (90,22). 

Яшчэ шэсць фіналістак будуць з другой кваліфікацыі, пачатак а 12:45.

Фінал з 12 удзельніцамі пройдзе а 15‑й па мінскім часе.

Беларусы бралі медалі ў фрыстайле на кожнай Алімпіядзе пачынаючы з 1998 года. Ганна Гуськова заваявала золата на Алімпіядзе-2018 і срэбра на Алімпіядзе-2022.

Каментары2

  • Ёсік
    18.02.2026
    Як стары мазаічны псіхапат узлаваўся на ліст супраць гвалту ад спартоўцаў, пайшло пад зьнішчэньне ўсё, галава была ў баку, усе рашэньні прымала с.ака. Казека стварыў калектыў чэмпіёнаў й медалістаў. А зараз грошы марнуюць гэтымі паездкамі на Алімпіяду.
  • Спадар
    18.02.2026
    Нуу прыемна!

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць