Грамадства44

Былога начальніка ЖЭСа і члена выбаркама асудзілі за палітыку

Мікалай Лаханскі жыве ў вёсцы Вязань пад Мінскам. Нядаўна яму прысудзілі хатнюю хімію па справе Гаюна.

Мікалай Лаханскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мікалаю Лаханскаму 38 гадоў. Ён родам з Навагрудку. На вучобу хлопец пераехаў у Мінск, дзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у 2010‑м годзе.

Вядома, што Мікалай доўгі час працаваў у сістэме камунальнай гаспадаркі Мінска. У 2014‑м ён кіраваў ЖЭУ №35 у Першамайскім раёне Мінска. У 2018‑м быў дырэктарам жыллёва-эксплуатацыйнай канторы №2 Савецкага раёна Мінска.

Лаханскі таксама трапляў у спісы выбарчых камісій. У рашэнні адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска ад 2016 года ён быў сябрам камісіі на ўчастку №630 ад раённай арганізацыі БРСМ. 

Мужчына жанаты і мае дачку. Апошнім часам жыў у Вязыні пад Мінскам.

У дамавых чатах Мікалай тлумачыў суседзям, чаму можа не цыркуляваць гарачая вада, прапаноўваў, як праверыць, ці не перакрыты сушыльнік ручнікоў, дапамагаў выбраць змешвальнік у ванную.​ Адно з галоўных ягоных захапленняў — футбол, найперш англійская ліга і клуб «Манчэстэр Юнайтэд».

Мікалая асудзілі ў 2026 годзе ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Мяркуючы з усяго, пераслед звязаны са справай Гаюна.

Прысуд невядомы, але гэта хатняя хімія.

Беларускі Гаюн — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Гаюн адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і сцягнуць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Саму ж дзяўчыну затрымалі праз тое, што яна была вымушаная звярнуцца ў дзяржаўныя структуры, да медыкаў. У яе хлопца, які хаваўся разам з ёй, пачаліся моцныя праблемы са здароўем на фоне арышту яго бацькі.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Міністэрства замежных спраў Украіны ў сваёй заяве з нагоды арыштаў па справе Гаюна канстатавала, што ў Беларусі за Лукашэнкам падставай для рэпрэсій можа стаць літаральна што заўгодна «нават неасцярожна вымаўленае беларускае слова».

«Мы перакананыя, што такія адвольныя затрыманні маюць на мэце стварэнне «абменнага фонду», дзякуючы якому Аляксандр Лукашэнка разлічвае купляць сабе індульгенцыі ў абмен на невінаватых людзей, якіх ён кідае ў турмы», — падкрэсліла ўкраінскае дыпламатычнае ведамства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • .
    18.02.2026
    Думайце інакш: Нават такія, з такім мінулым, зрабілі правільны выбар і былі супраць вайны.

    І мабыць, пара трохі думаць і ўзважваць добрае і злое. Інакш за такое цкаванне ахвяр вас падтрымае канторская і губазікаўская быдлата.
  • Проста жыхар
    19.02.2026
    Ёсік, калі гэты хлопец не ўзначальваў камісію, то ён можа быць і невінаваты. У камісіі часта прызначаюць людзей, якія не маюць магчымасці актыўна супраціўляцца, і таму не могуць уплываць на працэс падліку галасоў.
  • М
    19.02.2026
    Ёсік, ну ты ж падаткі крываваму рэжыму таксама плаціў/плаціш?

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні18

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні18

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць