Культура11

Гурт GUDA прэзентуе дыск пра народнае вяселле – 2 сакавіка

Святкаванне вяселля ў народных традыцыях пакрысе выходзіць з ужытку. На жаль, яны не перадаюцца моладзі ад старэйшага пакалення і пакрысе забываюцца. Старадаўнія абрады жывыя хіба толькі ў вёсках, далёкіх ад урбанізаваных асяродкаў.

Фальклорны гурт GUDA на працягу васьмі гадоў збіраў такія матэрыялы, якія ўвайшлі ў кампакт-дыск «ВЯСЕЛЛЕ».

У чым каштоўнасць гэтага дыска? Па-першае, у часы, калі вяселлі найчасцей спраўляюць у суправаджэнні поп-музыкі 80-х (і гэта ў лепшым выпадку), GUDA вяртае старадаўні беларускі фолк. Па-другое, да дыску прыкладаецца апісанне беларускіх вясельных абрадаў, якія зараз набіраюць папулярнасць сярод беларусаў.

Ён выйшаў пры падтрымцы Беларускага народнага банка. Гэта трэці сольны дыск гурта GUDA. У 2002 і 2007 гадах выйшаў СD «Архаічныя абрадавыя спевы» выйшаў, у 2005 – CD «Ігры багоў».

Асаблівая каштоўнасць дыска – аўтэнтыка,

якая з’явілася дзякуючы ўдзельніцы гурта Любові Сівуравай. Яна, яе маці Сцепаніда Зінкевіч ды цётка Ганна Краўчук з вёскі Старое Сяло Жабінкоўскага раёну Брэсцкай вобласці спяваюць тры песні. Інструментальная музыка на дыску выканана Алесем Ласём і яго капэлай.

Падчас прэзентацыя праекта адбудзецца майстар-клас па беларускіх танцах, якія традыцыйна выконваліся на вяселлях. Прэзентацыя адбудзецца 2 сакавіка а 19-й ў Моладзевым тэатры эстрады (вул. Маскоўская, 18А).

Квіткі можна замаўляць па тэлефонах 8-044-7347923 і 8-029-5701448 і ў касах Моладзевага тэатра эстрады.

Дадатковую інфармацыю таксама можна знайсці на сайце гурта GUDA, а таксама ў сетках Facebook і Укантакце.

Каментары1

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць