Улада99

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады Наталлю Пяткевіч «па пагадненні бакоў»

Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем вызваліў Наталлю Пяткевіч ад пасады памочніка прэзідэнта. Яна вызваленая ад пасады з найрадчэйшай для прэзідэнтуры фармулёўкай «па пагадненні бакоў».

Наталля Пяткевіч скончыла юрфак БДУ (1994), працавала ў Адміністрацыі прэзідэнта. У 2001—2004 была прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі. Пасля яна была намесніцай і першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

З 2011 працавала памочніцай Аляксандра Лукашэнкі — пасада выключна блізкая.

З ёй звязаны шэраг скандалаў. Яна публічна сварылася з тагачасным кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім. Гэта праз яе, магчыма, звязваўся з Лукашэнкам пранкер Ваван — пад выглядам сына Януковіча. Нарэшце, гэта ёй прыпісвалі ідэю разыгрывання антыпольскай карты перад выбарамі 2006 года.

Урэшце, ёй прыпісвалі жаночыя чары і любоў да інтрыгі, а таксама суперніцтва з Уладзімірам Макеем, тагачасным кіраўніком Адміністрацыі.

Яе першы муж працаваў у хлебных латэрэях. Яе другі муж, Аляксандр Мартыненка, быў намеснікам кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, а пасля — на няпыльнай пасадзе прэс-сакратара Белаграпрамбанка.

Фармулёўка, з якой яна сыходзіць, не пакідае ёй шанцаў на вяртанне ў Адміністрацыю. Але і пасадка з такой фармулёўкай не пагражае. Наталля Пяткевіч, такім чынам, можа знайсці сябе ў бізнэсе. Ёй застаецца дом у Драздах і шматлікія ўспаміны.

Апытанка

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць