Грамадства1010

«Калі хочаце, я патэлефаную Лукашэнку і пагутару, каб не чапалі магілу Мішы»

Бацькі загінулага ва Украіне на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага, Ніна і Міхаіл Жызнеўскія, у мінулыя выхадныя вярнуліся з Кіева ў Гомель. Яны сустракаліся з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, які ўручыў бацькам маладога чалавека ордэн Герояў Нябеснай сотні — ім пасмяротна ўзнагароджаны сын Жызнеўскіх.

З Кіева Ніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч вярнуліся ў новую кватэру на вуліцы Галавачова, якую купілі на дапамогу ўрада Украіны і ўкраінскіх дабрачынных фондаў і куды перабраліся з дачкой Наташай за пару дзён да паездкі ва ўкраінскую сталіцу.

Запрасілі іх ў Кіеў на адкрыццё помніка сыну, які быў забіты на барыкадах на вуліцы Грушэўскага. 

«Каля помніка я звярнулася да кіяўлян, да жыхароў Украіны, — кажа Ніна Жызнеўская, — каб яны дапамаглі данесці да прэзідэнта Парашэнкі: трэба неяк змяніць тую невялікую літару ў законе, каб і трое загінулых замежнікаў — грузін, армянін і мой сын — маглі атрымаць званне Героя Украіны. Чаму мы гэтага дамагаемся? Ды таму, каб аднавіць добрае імя майго сына ў Беларусі, бо тут Мішу называюць бандытам і нацыстам». 

Прэзідэнт Украіны пачуў бацькоў загінулага на Майдане беларуса і запрасіў іх у сваю рэзідэнцыю.

«Ён нас вельмі цёпла сустрэў, — кажа спадарыня Ніна. — Аказваецца, Парашэнка асабіста ведаў Мішу і адгукаўся пра яго як пра сумленнага, шчырага і справядлівага хлопца! «Ён міратворац — так сказаў Парашэнка. — Бо ён усё на барыкадах імкнуўся вырашыць мірным шляхам». 

 

Паводле слоў Ніны Васільеўны, прэзідэнт Украіны іх запэўніў, што будзе імкнуцца, каб Вярхоўная рада ўнесла змены ў заканадаўства і каб найвышэйшым званнем можна было ўганараваць і не грамадзянаў Украіны:

«Мы ўсё прэзідэнту расказалі — і як тут Мішу абзывалі, і што сцягі ўкраінскія на Мішынай магіле пад Гомелем зрываюць. Парашэнка сказаў: «Калі хочаце, я патэлефаную Лукашэнку і пагутару з ім на гэтую тэму, каб не чапалі магілу Мішы». Мы казалі, што не трэба, можа, неяк самі справімся».

Міхаіл Пятровіч дадае, што на просьбу дапамагчы з лячэннем Ніны Васільеўны, якая мае вялікія праблемы са здароўем, прэзідэнт Парашэнка распарадзіўся правесці яе медыцынскае абследаванне ў клініках Кіева. Апрача таго, паведаміў, што Украіна будзе даплачваць Ніне Жызнеўскай да пенсіі за сына — як за страту карміцеля. 

«Калі Парашэнка ўручыў нам ордэн Герояў Нябеснай сотні, — кажа бацька, — я адчуў — адчуваў гэта і раней — гонар за сына. І за Беларусь, дзе вырас такі герой, які ахвяраваў жыццё за свабоду. Для Мішы Украіна стала другой радзімай, і сын не саромеўся пра гэта казаць». 

Міхаіл Жызнеўскі стаў другой па ліку ахвярай на Майдане ў Кіеве. Невядомы снайпер на вуліцы Грушэўскага трапіў у сэрца 25-гадовага беларуса.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць