Навука і тэхналогіі33

Беларускі гісторык: новую цывілізацыю ў Гандурасе не знаходзілі

Руіны, знойдзеныя ў джунглях Ла-Маскітыі (Гандурас) не належаць «новай цывілізацыі», распавёў «Нашай Ніве» гісторык Яўген Красулін.

Артыкул пра «Горад бога малпаў» у Гандурасе зацікавіў эксперта з Беларусі.

Адкрытае экспедыцыяй з удзелам Яўгена Красуліна ў 2001 годзе гарадзішча майя. На першым плане — схіл піраміды і дзве каменныя стэлы. Сэльва на тэрыторыі гарадзішча была выпаленай мясцовым фермерам. Фота з уласнага архіву Яўгена Красуліна

«Легенда пра «Белы Горад», быццам згублены недзе ў гандураскай сэльве старажытны горад, фігуруе ў матэрыяле дзеля прыцягненьня ўвагі гледачоў, што заўжды спрацоўвала, — сцвярджае Красулін. — Такіх легендаў на ўсіх кантынентах процьма, а ў Новым Свеце імі хоць гаць гаці. Пры гэтым, канечне, «Белы Горад» не мае прывязкі ні да якога канкрэтнага гарадзішча, якіх у джуyглях Маскіта ўжо знайшлі каля дзвюх соцень».

Назва «Горад Бога Малпаў» узнікла ў канцы 1930-х, дадае ён, «з лёгкай рукі аднаго з даследчыкаў, які, быццам, пачуў гэтую назву ад мясцовых індзейцаў».

Знойдзенае ў Гандурасе гарадзішча датуецца, хутчэй за ўсё, 500-1000 гг. н.э., мяркуе гісторык.

«Пабудаванае яно было народам, продкі якога перасяліліся на тэрыторыю Гандураса з Паўднёвай Амерыкі, — сцвярджае Красулін. — На новым месцы перасяленцы трапілі пад уплыў вялікіх месаамерыканскіх цывілізацый, перш за ўсё, цывілізацыі майя. Таму пра аніякую «новую цывілізацыю» гаворкі ісці не можа, і сенсацыйнасці ў знаходкі мала».

Само гарадзішча нагадвае гісторыку тыя комплексы майя, якія ён бачыў на поўдні мексіканскага штата Кінтана-Ро.

«А там яшчэ вывучаць і вывучаць, каб атрымаць хоць прыблізнае ўяўленне пра цывілізацыю майя, дзе заняпад вялікіх гарадоў Класічнага перыяду (І тыс. н.э.) уяўляецца мо і не самай цікавай праблемай», — кажа Красулін.

***

Яўген Красулін — гісторык, дацэнт гістарычнага факультэта БДУ. У аспірантуры Маскоўскага ўніверсітэта спецыялізаваўся па гісторыі цывілізацыі майя. Удзельнічаў у экспедыцыі на паўвыспу Юкатан, асноўнай мэтай якой быў пошук іерагліфічных помнікаў майя. Падчас экспедыцыі быў адкрыты невядомы раней горад майя з значнай колькасцю эпіграфічных помнікаў. Сёння выкладае гісторыю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. 

Каментары3

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць