Грамадства1717

Пайшоў з жыцця гісторык, палітолаг і журналіст Аляксей Кароль

У суботу, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты «Новы Час».

Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі.

У чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі».

Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Мінску.

***

Аляксей Кароль нарадзіўся ў 1945 годзе ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька пасля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынёй выканкамаў у розных раёнах Беларусі. Маці была настаўніцай. Школу скончыў у Маладзечне, потым — Мінскі педінстытут у 1971 годзе.

Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Кандыдацкую дысертацыю абараніў па тэме пасляваеннай акупацыі Германіі ў 1945—47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аўтар трох кніг і манаграфій: пра Першую расійскую рэвалюцыю 1905—1907 гадоў, пра Другі з'езд РСДРП і пра Усевалада Ігнатоўскага.

У канцы 80-х пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Змітра Жылуновіча і Усевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.

Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб'яднання сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балатаваўся ў парламент у Маладзечне. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.

З 1992 года выдаваў незалежную газету «Згода», якую зачынілі за два дні да выбараў 17 сакавіка 2006 года — за карыкатуры на прарока Мухамеда. Па факце перадрукоўкі гэтых карыкатур была заведзена крымінальная справа, у якім Аляксей Кароль быў сведкам.

Як паведамілі калегі, прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Мінску. Дата і месца мемарыяльнай службы будзе паведамлена пазней.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць