Тэатр

Пекінскі тэатр народнага мастацтва ўпершыню выступіць у Мінску

Пекінскі тэатр народнага мастацтва ўпершыню выступіць у Мінску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі ў Купалаўскім тэатры.

Спектаклі пройдуць 12 і 13 кастрычніка ў час Дзён культуры Кітая ў Беларусі. Прыезд аднаго з буйнейшых тэатраў Кітая, які мае 60-гадовую гісторыю, з'яўляецца візітам у адказ на выступленне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Пекіне ў 2013 годзе. Купалаўцы тады паказалі для кітайскага гледача спектаклі «Вяселле» і «Не мой».

Дзейнасць тэатра з Пекіна накіравана на паказ пастановак твораў айчынных аўтараў. Беларускага гледача Пекінскі тэатр народнага мастацтва азнаёміць з традыцыйнай кітайскай культурай. Будзе паказаны спектакль «Наш Цзін Кэ», у аснове якога - гісторыя легендарнага воіна Цзін Кэ, чыё імя вядома кожнаму ў Паднябеснай яшчэ з часоў Старажытнага Кітая.

Сюжэт драмы пабудаваны на рэальных гістарычных падзеях, якія адбываліся ў 227 годзе да нашай эры, калі кітайская зямля была раздроблена на некалькі царстваў. Прынц царства Янь падаслаў Цзін Кэ забіць правіцеля моцнага царства Цінь, але воін загінуў. Імя Цзін Кэ на працягу стагоддзяў з'яўляецца сімвалам мужнасці і гатоўнасці ахвяраваць уласным жыццём дзеля барацьбы з ворагамі.

Рэжысёр спектакля — дырэктар Пекінскага тэатра народнага мастацтва, рэжысёр першай катэгорыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Жэнь Мін. Аўтар п'есы - Мо Янь - ганаровы сцэнарыст Пекінскага тэатра народнага мастацтва, а таксама першы грамадзянін КНР, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў літаратуры ў 2012 годзе. Спектакль працягласцю амаль тры гадзіны будзе ісці на кітайскай мове з сінхронным перакладам на рускую.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць