Тэатр33

Зорка Купалаўскага Святлана Анікей стане гламурнай вядзьмаркай

Святлана Анікей.

У верасні мінулага года ў афішы сталічнага лялечнага тэатра з’явіўся скандальны спектакль «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі». У якасці рэжысёра-пастаноўшчыка запрасілі Яўгена Карняга, стваральніка ўласнага «KorniagTHEATRE». У аснову пастаноўкі ён паклаў казкі братоў Грым (у арыгінальным варыянце, не адаптаваным для школьнікаў).

Яўген Карняг прадставіў гледачам «чорную камедыю». На сцэне тры актрысы-вядзьмаркі сядаюць на стойкі мікрафонаў, як на мётлы, збіраючыся «ўзляцець», а адна з гераінь збірае ў падол чэрапы, нібыта яблыкі.

Ролі вядзьмарак выконвалі актрысы тэатра Наталля Кот-Кузьма і Святлана Цімохіна, а таксама запрошаная актрыса Ганна Гаспадарык. Апошняя неўзабаве збіраецца нарадзіць. Таму ролю гламурнай, але не менш страшнай вядзьмаркі ўвасобіць зорка Купалаўскага тэатра Святлана Анікей. Яе «зорнай гадзінай» стаў спектакль «Не мой», пастаўлены паводле аповесці Алеся Адамовіча. На першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі ён перамог у пяці намінацыях. Анікей, якая ўвасобіла вобраз Паліны, была ўганаравана за лепшую жаночую ролю.

Як расказала «Народнай Волі» Святлана, яе ўвод у спектакль «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі» – ідэя Карняга і Марыны Дашук, дырэктара «KorniagTHEATRE». 

«Марына – мая добрая сяброўка, – смяецца Святлана Анікей. – Таму ў пастаноўку я трапіла па блаце». Паводле яе слоў, у Купалаўскім тэатры ніхто не супраць: там толькі вітаюць запатрабаванасць акцёраў. Як прызналася Анікей, яна ўсё ж такі баіцца нячыстай сілы, якую давядзецца іграць. Але на пытанне, што збіраецца рабіць са сваім страхам, адказала з гумарам: «А я небу падміргну. І паспрабую дамовіцца, што гэта жарт».

Дарэчы, Святлана выйдзе на сцэну на высачэзных абцасах і ў шыкоўнай сукенцы з аголенай спінай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць