Навука і тэхналогіі33

Барацьба з парніковым эфектам: у Ісландыі навучыліся ператвараць вуглякіслы газ у мінерал

Вуглякіслы газ, які ўваходзіць у склад парніковага газу, можна запампаваць ў падземныя свідравіны, дзе ён ператворыцца ў карбанаты.

Месца правядзення эксперыменту ў Ісландыі / Juerg Matter/Science

Эксперымент правялі непадалёк ад геатэрмальнай электрастанцыі Хэдлісхэйдзі ў Ісландыі. Міжнародная група даследчыкаў у рамках праекта Carbfix закачала тоны вуглякіслага газу пад зямлю. За 2 гады ён ператварыўся ў прыродныя мінералы. Пра гэта са спасылкай на The Guardian піша «Новое время».

Удзельнікі праекту змяшалі 230 тон СО2 з вадой і запампавалі атрыманы раствор у свідравіну глыбінёй 400—500 метраў. Пад зямлёй газ уступіў у рэакцыю з базальтавай пародай, што прывяло да фарміравання карбанатаў (прыродных мінералаў).

«Нам трэба неяк змагацца з павышэннем узроўню шкодных выкідаў, а ператвараць іх у камень, значыць ствараць пастаяннае сховішча», — распавядае Юрг Матэр з Ссаўтгемптанскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.

Даследчыкі сцвярджаюць, што за два гады прыкладна 95% СО2 ператварылася ў карбанаты. Такая хуткасць уразіла навукоўцаў, якія меркавалі, што гэты працэс зойме сотні ці нават тысячы гадоў.

«Гэта быў велізарны сюрпрыз для ўсіх удзельнікаў праекта, — кажа Матэр. — Мы падумалі: «Ух ты! Гэта вельмі хутка»».

Навукоўцы мяркуюць, што прыдуманая імі тэхніка пазбаўлення ад СО2 можа знайсці прымяненне не толькі ў Ісландыі, паколькі базальтавая парода шырока распаўсюджаная ў свеце.

«У будучыні мы можам выкарыстоўваць гэты метад на электрастанцыях у тых месцах, дзе шмат базальту, а такіх месцаў даволі шмат», — лічыць Марцін Стут з Калумбійскага ўніверсітэта, які таксама ўдзельнічаў у праекце.

Адзіным недахопам новага метаду з'яўляецца тое, што для яго патрабуецца шмат вады: на кожную тону СО2 патрэбна 25 тон вады. Аднак па словах Матэра, у працэсе можа выкарыстоўвацца марская вада, і, па меншай меры, на прыбярэжных участках праблемы ў яе недахопе не будзе.

Першы поспех прывёў да пашырэння маштабу праекта. Цяпер яго аўтары плануюць прыбіраць пад зямлю па 10000 тон СО2 штогод. Яны таксама збіраюцца выкарыстоўваць свой метад, каб пазбаўляцца ад серавадароду.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць